Шахдарынскі хрыбет
Шахдарынскі хрыбет | |
---|---|
30°10′ пн. ш. 72°00′ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Рэгіён | Горна-Бадахшанская аўтаномная вобласць |
Горная сістэма | Памір |
Даўжыня | 20 км |
Шырыня | 60 км |
Вышэйшы пункт | 6726 м |
Шахдары́нскі хрыбет[1] — горны хрыбет у Таджыкістане, на паўднёвым захадзе Паміра, у Горна-Бадахшанскай аўтаномнай вобласці. З’яўляецца водападзелам рэк Шахдара і Пяндж.
Складаецца з Ішкашымскага, накіраванага ў мерыдыянальным напрамку, і ўласна Шахдарынскага хрыбтоў. Ва ўсходняй частцы Шахдарынскі хрыбет пераходзіць у Ваханскі. Даўжыня Шахдарынскага хрыбта каля 100[1] км. Хрыбет складзены пераважна з гнейсаў, амфібалітаў і іншых метамарфічных горных парод. Рэльеф пераважна высакагорны. Вышыні да 6726 м (пік Карла Марса). На схілах хрыбта стэпы і лугастэпы. Маюцца ледавікі, агульная плошча якіх складае каля 270 км².
Найбольш высокія горныя вяршыні хрыбта: пік Карла Марса (6726 м), пік Маякоўскага (6096 м), пік Энгельса (6510 м).
Зноскі
- ↑ а б Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Шахдарынскі хрыбет // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — С. 393. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
- Шахдаринский хребет // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)