Шахтавая пускавая ўстаноўка




Шахтавая пускавая ўстаноўка (ШПУ) — стацыянарная ракетная пускавая ўстаноўка ў шахтавым забудаванні, то бок знаходзіцца ў грунце і прызначана для размяшчэння ракеты з трыманнем патрабаванняў тэмпературна-вільготнаснага рэжыму для падтрымання яе працяглы час гатовай да пуску.
ШПУ выкарыстоўваюцца ў асноўным для пуску балістычных ракет стратэгічнага прызначэння. Гэты тып аб'екта можа забяспечыць пэўную абарону для ракеты, і ракета можа быць запушчана даволі хутка.
Гісторыя з'яўлення
[правіць | правіць зыходнік]Пачалі ўжываць ШПУ ў 1960-я гады. Тады, падчас Халоднай вайны, Савецкі Саюз і Злучаныя Штаты пачалі ствараць ракетныя пускавыя ўстаноўкі, каб гарантаваць, што іх міжкантынентальныя балістычныя ракеты не будуць знішчаны іншым бокам. Такі тып пуска ракет забяспечваў пэўную абарону для ракеты, і ракета магла быць запушчана нават ва ўмовах баявых дзеянняў з прымяненнем ядзернай зброі.
Недахопы
[правіць | правіць зыходнік]Праз безперапыннае паляпшэнне трапнасці ракет, шахтавы ракетны бункер лёгка выяўляецца і знішчаецца праз свае фіксаванае размяшчэнне.