Шахты
Перайсці да навігацыі
Перайсці да пошуку
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||
Шахты (руск.: Шахты) — горад (з 1867 года) у Расіі, у складзе Растоўскай вобласці. Насельніцтва 249,1 тыс. чалавек (2005). Заснаваны ў 1867 годзе.
Горад размешчаны на рацэ Грушаўка. З'яўляецца другім па плошчы (пасля Растова-на-Доне) і трэцім па колькасці насельніцтва (пасля Таганрога) горадам у Растоўскай вобласці.
Здабыча каменнага вугля, машынабудаўнічыя завод «Гідрапрывад» (прамысловая гідраўліка). Вытворчасць будматэрыялаў, у тым ліку жалезабетонных канструкцый, керамічных вырабаў; завод сухіх будаўнічых сумесяў, прадпрыемства па вупуску керамічнай пліткі. Растоўскі электраметалургічны завод.
Радзіма Героя Савецкага Саюза Б. І. Коўзана (1922—1985)[2].
Зноскі
- ↑ Колькасць насельніцтва Расійскай Федэрацыі па гарадах, пасёлках гарадскога тыпу і раёнах на 1 студзеня 2010 года (руск.)
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 436. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0144-3.