Шахід Хакан Абасі
| Шахід Хакан Абасі | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| англ.: Shahid Khaqan Abbasi урду: شاہد خاقان عباسی | |||||||
| | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Наваз Шарыф | ||||||
| Пераемнік | Насірул Мульк | ||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Asim Hussain[d] | ||||||
|
|||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
27 снежня 1958[1] (67 гадоў) |
||||||
| Бацька | Хакан Абасі[d] | ||||||
| Жонка | Samina Khaqan Abbasi[d] | ||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Веравызнанне | іслам | ||||||
| Партыя | |||||||
| Адукацыя | |||||||
| Аўтограф |
|
||||||
Шахід Хакан Абасі (нар. 27 снежня 1958, Карачы) — дзяржаўны і палітычны дзеяч Пакістана. 29 ліпеня 2017 гады стаў выконваць абавязкі прэм’ер-міністра краіны.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Яго бацька Хакан Абасі служыў у ваенна-паветраных сілах Пакістана, трагічна загінуў у лагеры Оджхры 10 красавіка 1988 года. Шахід Хакан скончыў сярэднюю школу ў Карачы, затым працягнуў навучанне ў каледжы Лоўрэнс г. Мюрэй. Пасля заканчэння каледжа пераехаў у Злучаныя Штаты Амерыкі, дзе паступіў у Каліфарнійскі ўніверсітэт у Лос-Анджэлесе. У 1985 годзе стаў магістрам ў інжынерным справе пасля заканчэння Універсітэта Джорджа Вашынгтона. У 1980-я гады працаваў інжынерам у нафтагазавым дэпартаменце Саудаўскай Аравіі, а затым вярнуўся ў Пакістан пасля гібелі бацькі.
У 1990-я гады быў сенатарам у парламенце Пакістана. З 1997 па 1999 год займаў пасаду старшыні Пакістанскіх міжнародных авіяліній. У кастрычніку 1999 года ў Пакістане адбыўся ваенны пераварот. Шахід Хакан Абасі быў зняты з пасады, асуджаны і адбываў пакаранне. У 2001 годзе выйшаў на волю. У 2003 годзе заснаваў прыватную авіякампанію Air Blue. З 7 чэрвеня 2013 года па 28 ліпеня 2017 года займаў пасаду міністра нафты і прыродных рэсурсаў Пакістана.
Зноскі
- ↑ Shahid Khaqan Abbasi // Brockhaus Enzyklopädie — F.A. Brockhaus, 1796. Праверана 9 кастрычніка 2017.