Шах-Джахан

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Шах-Джахан
урду: شاه ‌جهان‎
'Jujhar Singh Bundela Kneels in Submission to Shah Jahan', painted by Bichitr, c. 1630, Chester Beatty Library (cropped).jpg
 
Дзейнасць: манарх
Веравызнанне: іслам і суніты
Нараджэнне: 5 студзеня 1592(1592-01-05)[1]
Смерць: 22 студзеня 1666(1666-01-22)[2][1] (74 гады)
Пахаванне:
Дынастыя: Цімурыды[d] і Q15242416?
Бацька: Джахангір
Маці: Jagat Gosain[d]
Жонка: Мумтаз-Махал, Izz-un-Nissa[d] і Kandahari Begum[d]
Дзеці: Parhez Banu Begum[d], Jahanara Begum Sahib[d], Dara Shikoh[d], Shah Shuja[d], Roshanara Begum[d], Aurangzeb[d], Murad Bakhsh[d] і Gauhar Ara Begum[d]
Шах-Джахан на паўлінавым троне. Мініяцюра

Шах-Джахан (5 студзеня 1592, г. Лахор, цяпер Пакістан — 22 студзеня 1666) — правіцель Магольскай імперыі (1627-58).

Біяграіфчныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

3 дынастыі Вялікіх Маголаў, сын Джахангіра. У маладосці меў імя Хурам, у 1616 за перамогі ў Дэкане атрымаў імя-тытул Шах-Джахан («правіцель свету»). У 1622-25 узняў паўстанне супраць бацькі, але быў разбіты і памілаваны. Калі стаў Вялікім Маголам (1627), забіў сваіх братоў і сваякоў, каб пазбавіцца ад прэтэндэнтаў на прастол. Пры ім пабудаваны Тадж-Махал, «Чырвоны форт», «Саборная мячэць» (у Дэлі) і інш.; узмацнілася пранікненне ў Індыю еўрапейскіх гандлёвых кампаній. Чуткі пра смерць Шах-Джахана ў 1658 прывялі да міжусобнай вайны паміж яго сынамі, у выніку якой прастол захапіў старэйшы сын Аўрангзеб. Шах-Джахан быў зняволены ў сваіх пакоях да самай смерці.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Shah Jahan // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Shah Jahan // https://pantheon.world/profile/person/Shah_Jahan Праверана 9 кастрычніка 2017.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]