Шах (шахматы)
Выгляд
Шах — сітуацыя ў шахматах, калі кароль знаходзіцца пад атакай варожай фігуры. У шахматнай натацыі пазначаюць знакам «+» (плюс) пасля ходу фігуры.
Беларускае слова «шах» паходзіць ад персідскага слова «шах» («цар»), што папярэджвае гульца пра неабходнасць абараніць караля: адвесці яго, схаваць за другой фігурай або пабіць фігуру, якая яго атакуе[1].
На дыяграме чорны кароль шахованы ладдзёй.
Выхад з шаха
[правіць | правіць зыходнік]Пасля абвяшчэння шаха гулец абавязаны вывесці караля з-пад яго. Для гэтага ёсць некалькі магчымасцей[2]:
- Ход каралём.
- Прыкрыццё караля іншай фігурай (немагчыма, напрыклад, калі шах паставіў конь).
- Узяць фігуру, якая атакавала караля.
Калі на дошцы склалася сітуацыю, што ўсе тры апісаныя спосабы не магчымыя, то такая пазіцыя называецца матам.
Віды шахаў
[правіць | правіць зыходнік]Існуе некалькі відаў шахаў:
- Вечны шах — сітуацыя, пры якой кожны на дошцы адбываецца бясконцая паслядоўнасць шах — выхад з шаха — шах[3].
- Ускрыты шах — сітуацыя, калі каралю абвяшчае шах не тая фігура, якой толькі што пахадзіў гулец[4].
- Двайны шах — сітуацыя, пры якой каралю абвяшчаюць шах адразу дзве фігуры або фігура і пешка. У шахматнай натацыі абазначаецца двума плюсамі (++)[5].
- Перакрыжаваны шах — сітуацыя, калі пры выхадзе з шаха (прыкрыццё або ўзяцце) ставіцца шах саперніку[6].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Шах | Шахматный словарь (руск.) . Chess.com. Праверана 12 чэрвеня 2025.
- ↑ Шах | Шахматный словарь (руск.) . Chess.com. Праверана 12 чэрвеня 2025.
- ↑ Вечный шах - Шахматный словарь (руск.) . Chess.com. Праверана 12 чэрвеня 2025.
- ↑ Вскрытый шах - Шахматный словарь (руск.) . Chess.com. Праверана 12 чэрвеня 2025.
- ↑ Двойной шах - Шахматый словарь (руск.) . Chess.com. Праверана 12 чэрвеня 2025.
- ↑ Перекрёстный шах - Шахматный словарь (руск.) . Chess.com. Праверана 12 чэрвеня 2025.