Шашкі
| Пачатковая растаноўка фігур (міжнародныя шашкі) |
| Гульцоў — 2 |
| Узрост — без абмежаванняў |
| Цяжкасць — Сярэдняя |
Шашкі — інтэлектуальная гульня. Від спорту.
Тыпы[правіць | правіць зыходнік]
Існуюць розныя тыпы шашак: рускія, ангельскія, бразільскія, амерыканскі пул, італьянскія, чэшскія, міжнародныя, гішпанскія, канадскія і інш. Яны адрозніваюцца колькасцю шашак і таксама памерамі дошкі (8х8, 10х10, 12х12, 8х10 і інш.).
Правілы[правіць | правіць зыходнік]
Хады[правіць | правіць зыходнік]
Шашкі ходзяць адна праз адну (заўсёды па дыяганалі) і становяцца толькі на свабодныя клеткі. Б'юць яны абавязкова (фукаў няма), таксама пераскокваючы фігуру суперніка. Міжнародныя шашкі адрозніваюца дошкай 10х10 і абавязкам біць большасць шашак.
Дамка[правіць | правіць зыходнік]
Дамкай становіцца шашка, якая дайшла да чужога краю дошкі. У міжнародных шашках ёсць некаторыя адрозненні: 1) калі шашка трапіла да чужога краю, яна прызнаецца дамкай толькі ў наступным ходзе; 2)калі шашка (не дамка) б'е шашкі суперніка праз дамачнае поле і не спыняецца на ім, а збівае чарговую, стаялую каля дамачнага поля шашку, яна не прызнаецца дамкай.
Шашкі ў Беларусі[правіць | правіць зыходнік]
У Беларусі афіцыйныя спаборніцтвы праходзяць па міжнародных шашках і рускіх. Існуе Беларуская Федэрацыя шашак (БФШ), офіс якой знаходзіцца ў Мінску, у будынку Рэспубліканскага Цэнтра Алімпійскай Падрыхтоўкі па шахматах і шашках (РЦАП).
Шашысты Беларусі[правіць | правіць зыходнік]
- Барыс Прохаравіч Круталевіч, 1-ы майстар спорту Беларусі
- Марк Міхайлавіч Шульман
- Алена Барысаўна Альтшуль
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская Федерацыя Шашак (руск.)
- Шашкі ў Расіі (руск.)