Шаўкоўніца белая
Шаўкоўніца белая | |||||||||||||||||||
![]() Агульны выгляд дарослага дрэва ў розныя поры года Германія | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Morus alba L., 1753 | |||||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||||
|
Шаўкоўніца белая, Тут белы[1], Морва[2] (Mórus álba) — ліставое дрэва; від роду шаўкоўніца (Morus) сямейства тутавыя (Moraceae)[3].
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]![]() | ||||||||||
Дрэва вышынёй да 15-18 м з разгалістай шарападобнай кронай, часам ніцай[3].
Ствол і буйныя галіны пакрытыя шаравата-бурай карой[3].
Лісце шырокаяйкападобнае, суцэльнае або 3-11-лопасцевае, пры аснаванні няроўнабокае, чарашковае, па краі пальчата-зубчастае, зялёнае, дробнае, 5-15 см даўжынёй[3]. Размешчана на парастках двух тыпаў: падоўжаных вегетатыўных і скарочаных урадлівых.
Кветкі аднаполыя, сабраны ў суквецці: тычынкавыя — у паніклыя цыліндрычныя каласы, песцікавыя — у кароткія авальныя на вельмі кароткіх кветканосах, амаль сядзячыя[3]. Вось суквецця пры плодзе разрастаецца, утвараючы суплоддзі са шматлікіх арэшкаў, заключаных у разрослыя мясістыя і сакавітыя каляплоднікі. Цвіце ў красавіку — маі, плады спеюць у маі — чэрвені[3].
Суплодзі — шматкасцянкі, даўжынёй 0,7-4 см, цыліндрычныя, канічныя або круглявыя, белыя або афарбаваныя ў жоўты, ружовы ці чырвоны колер[3]. Смак прыкра салодкі. Яны ядомыя ў свежым выглядзе (белыя, мяккія і ад лёгкага трасення галінкі падаюць на зямлю[3]), іх можна сушыць і збражваць у віно; смак па насычанасці саступае чорнай шаўкоўніцы.
![]() |
![]() |
![]() |
||||||||
Злева направа: Розная форма лісця. Кветкі. Плады. Кара. Ніцая форма кроны
|
Гісторыя і распаўсюджанне
[правіць | правіць зыходнік]![]() | ||||||||||
Галінка белай шаўкоўніцы. Фота С. М. Пракудзіна-Горскага (1909—1915)
|
![]() | ||||||||||
Белая шаўкоўніца ў восеньскай афарбоўцы
|
Шаўкоўніца белая паходзіць з усходніх раёнаў Кітая, дзе яна культывуецца ўжо каля чатырох тысяч гадоў у якасці корму для тутавага шаўкапрада. З Кітая шаўкоўніца распаўсюдзілася ў Сярэднюю Азію, Афганістан, Паўночную Індыю , Пакістан, Іран, некалькі пазней — у Закаўказзі. Прыкладна ў VI стагоддзі з’явілася ў Грузіі, у Еўропе вядомая з XII стагоддзя, у Амерыцы — не раней XVI стагоддзя. У XVII стагоддзі разводзілася ў Маскве, аднак клімат апынуўся занадта суровым для яе, і вырошчванне шаўкоўніцы перамясцілася ў Ніжняе Паволжа і на Паўночны Каўказ[4].
Шырока натуралізавалася ад Індыі, Афганістана і Ірана да Іспаніі і Партугаліі. У сярэдзіне XX стагоддзя атрымала шырокае распаўсюджанне на поўдні еўрапейскай часткі СССР, у сувязі з правядзеннем агралесамеліярацыйных работ па барацьбе з засухай і стварэннем лесаахоўных палос[5].
Хімічны састаў
[правіць | правіць зыходнік]Лісце шаўкоўніцы белай утрымлівае дубільныя рэчывы (3,2-3,7 %), флаваноіды (да 1 %), кумарыны , арганічныя кіслоты, смолы, эфірны алей (0,03-0,04), стэрыны (β-сітастэрыны, капестэрын).
У пладах змяшчаецца да 12 % цукроў (часам і да 23 %), прадстаўленых у асноўным монацукрыдамі, каля 1,5 % азоцістых рэчываў, 0,1 % фосфарнай кіслаты , флаваноіды, карацін, пекцін, арганічныя кіслоты (яблычная, лімонная), трохі вітаміна С і дубільных рэчываў.
Значэнне і выкарыстанне
[правіць | правіць зыходнік]У кулінарыі
[правіць | правіць зыходнік]Плады белай шаўкоўніцы
|
Ягады маюць прыемны кісла-салодкі смак і выкарыстоўваюцца для прыгатавання мармеладу, сіропаў, кампотаў, варэння, павідла, бякмесу і алкагольных напояў[3].
Ягады белай шаўкоўніцы добра сушацца і добра захоўваюцца ў высушаным стане[3]. У эпоху да прамысловай выпрацоўкі белага цукру ягады шаўкоўніцы разам з курагой , разынкамі і сушанай дыняй выкарыстоўваліся як натуральныя заменнікі цукру[3]. Да таго ж, яны былі і засталіся значна больш карыснымі з-за ўтрымання пектынавых рэчываў і мікраэлементаў, якіх пазбаўленыя прамысловыя формы цукру. Сушаная форма дазваляе падоўжыць лячэбна-аздараўленчае дзеянне натуральнымі рэчывамі ў зімовы перыяд. З сушаных пладоў таксама робяць муку, якую можна падмешваць у цеста[3].
Лісце заварваюць як гарбату.
Выкарыстанне ў медыцыне
[правіць | правіць зыходнік]![]() | ||||||||||
Белая шаўкоўніца ў Іспаніі
|
Здаўна выкарыстоўваецца ў народнай медыцыне розных краін. Кара ствалоў і каранёў у выглядзе воднага адвару выкарыстоўваецца пры кашлі, бранхіце, бранхіяльнай астме , як адхарквальнае, мачагоннае, а таксама пры эпілепсіі і гіпертаніі.
Сок кары каранёў п’юць нашча як супрацьгліставы сродак. Лісце ў выглядзе настою выкарыстоўваюць як гарачкапаніжальнае пры прастудных захворваннях. Сок свежага лісця супакойвае зубны боль.
Свежыя плады ўжываюць пры язве страўніка і дванаццаціперснай кішкі .
Сіроп (дашаб), звараны з пладоў шаўкоўніцы, ужываюць пры сардэчна-сасудзістых захворваннях, малакроўі, як кровесуцішальнае пры пасляродавых, маткавых крывацёках, крапіўніцы і шкарлятыне.
Ужыванне ў сельскай гаспадарцы і ландшафтным дызайне
[правіць | правіць зыходнік]![]() | ||||||||||
Белая шаўкоўніца ў парку Калемегдан у Бялградзе
|
Лісце белай шаўкоўніцы з’яўляецца пераважнай ежай для шаўкапрадаў і можа выкарыстоўвацца для харчавання буйной рагатай жывёлы і коз, а плады можна даваць свойскай птушцы ў якасці дыетычнага дадатку.
Шаўкоўніца белая традыцыйна садзіцца ўздоўж абочын і пры дарогах. Яе шчыльны цень прыемны ў спёку. Дэкаратыўнасць галін, лісця і формы кроны робіць шаўкоўніцу белую часта выкарыстанай у грамадскіх парках і садах, алеях і жывых агароджах. Прыярытэтныя пасадкі мужчынскіх дрэў, таму што яны не плоданасяць. Жаночыя і аднадомныя асобнікі маюць багатае плоданашэнне, а іх шматлікія плады вельмі забруджваюць прастору вакол дрэў, таму павінны штодня выдаляцца.
Карані шаўкоўніцы дапамагаюць прадухіліць эрозію глебы. Яна добра прыстасоўваецца да забруджвання паветра.
У культуры выведзена каля 400 сартоў і разнавіднасцяў, якія адрозніваюцца па колеры лісця і форме кроны, колеры пладоў і г. д[6]
Прымяненне ў дрэваапрацоўчай прамысловасці
[правіць | правіць зыходнік]![]() | ||||||||||
Падоўжны спіл драўніны
|
Драўніна шаўкоўніцы вельмі каштоўная з-за сваіх якасцяў — яна шчыльная, пругкая, цяжкая, мае жоўты колер[3]. У Сярэдняй Азіі яе выкарыстоўваюць для вырабу музычных інструментаў[3]. Выкарыстоўваецца як будаўнічы і дэкаратыўны матэрыял у сталярнай і бондарнай вытворчасці, для вырабу шавецкіх цвікоў[3].
Вядомыя асобнікі
[правіць | правіць зыходнік]![]() | ||||||||||
Адна з шаўкоўніц у грамадскім парку «Штэфан чэл Марэ » у Кішынёве
|
Некаторыя белыя шаўкоўніцы ахоўваюцца законамі тых дзяржаў, на тэрыторыі якіх яны знаходзяцца, паколькі яны прызнаны помнікамі прыроды. Некаторыя з іх пералічаны ніжэй:
- Група з дзвюх шаўкоўніц у раёне Клагенфурт-Ланд мае статус помніка прыроды ў Аўстрыі
- 3 старыя шаўкоўніцы ў грамадскім парку «Штэфан чэл Марэ » у Кішынёве маюць статус векавога дрэва[7] ў Малдове
- Прынамсі некалькі белых шаўкоўніц , якія пасаджаны ў часы імператрыцы Марыі Тэрэзіі для вырошчвання тутавага шаўкапрада, захаваліся і лічацца помнікамі прыроды ў Вене.
Ахова
[правіць | правіць зыходнік]З 2011 года нарыхтоўка драўніны шаўкоўніцы ў Расіі забаронена[8].
Уплыў на культуру
[правіць | правіць зыходнік]У літаратуры
[правіць | правіць зыходнік]Згадваецца ў Бібліі. У Евангеллі ад Лукі (17,6) прыводзіцца прыпавесць Ісуса са словамі «Калі б вы мелі веру з гарчычнае зерне, вы б сказалі гэтаму сікамінаваму дрэву: вырвіся з коранем і высадзіся ў моры, і будзе вам паслухмянае». Лягчэй зразумець, што вырыванне шаўкоўніцы з каранямі было вельмі цяжкім, калі ўлічыць, што ў Ізраілі яе карані і ствол абкладвалі камянямі і грудамі зямлі, каб не адбылося пералому. Акрамя таго, абкладзены зямлёю ствол ствараў параснік, які замяшчаў ролю ствала пасля яго пералому (ствол шаўкоўніцы дастаткова далікатны)[9].
У геральдыцы
[правіць | правіць зыходнік]Шаўкоўніца белая, яе лісце, плады і галіны прысутнічаюць на гербах адразу некалькіх іспанскіх адміністрацыйных адзінак, у тым ліку на гербах муніцыпалітэтаў Мараль-де-ла-Рэйна , Каратаунас , Чурыяна-дэ-ла-Вега , Ла-Марэра , Навальмараль , Навальмаралеха , Ла-Побла-дэ-Вальбона , Керо , Вілаўяда , Мараледа-дэ-Сафаёна , Мора-дэ-Эбро . Таксама выяву шаўкоўніцы белай можна пабачыць на гербе нямецкага Эркнера , французскага Ліёна і іншых населеных пунктаў
-
Герб Мараледа-дэ-Сафаёна
-
Герб Эркнера
У філатэліі
[правіць | правіць зыходнік]У 1974 годзе выява шаўкоўніцы белай была выкарыстана Поштай В’етнама[10], а ў 2013 годзе — Поштай Украіны.
-
Паштовая марка Украіны
Зноскі
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 85. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Беларуская навуковая тэрміналогія: слоўнік лясных тэрмінаў. — Мінск: Інбелкульт, 1926. — Т. Вып. 8. — 80 с.
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м н о Митюков А. Д., Налетько Н. Л., Шамрук С. Г. Тут чёрный и тут белый // Дикорастущие плоды, ягоды и их применение. — Мн: Ураджай, 1975. — С. 105-107. — 200 с. — 130 000 экз.
- ↑ Вехов В. Н. и др. Культурные растения СССР / Отв. ред. Т. А. Работнов. — М.: Мысль, 1978. — С. 76. — 336 с.
- ↑ Постановление Совета Министров СССР и ЦК ВКП(б) от 20.10.1948 № 3960 (руск.)
- ↑ Вукићевић Емилија. Декоративна дендрологија. — 2.. — Београд, 1982. — С. 243-244.
- ↑ Катэгорыя батанічных помнікаў прыроды ў Малдове
- ↑ Приказ Рослесхоза от 05.12.2011 № 513 «Об утверждении Перечня видов (пород) деревьев и кустарников, заготовка древесины которых не допускается»
- ↑ Zofia Włodarczyk. Rośliny biblijne. Leksykon. — Kraków: Instytut Botaniki im. W. Szafera PAN, 2011. — ISBN 978-83-89648-98-3.
- ↑ Паштовая марка В’етнама
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гаммерман А. Ф., Кадаев Г. Н., Яценко-Хмелевский А. А. Лекарственные растения : справ. пособие. — М.: Высш. шк., 1983. — С. 314—315.
- В. И. Чопик , Л. Г. Дудченко , А. М. Краснова; «Дикорастущие полезные растения Украины » Справочник; Киев, Навукова думка , 1983. (руск.)