Шаўрон старога змагара

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Макс Зеела з «шаўронам старога змагара» на правам рукаве.

Шаўрон старога змагара, Ганаровы шаўрон старога змагара (ням.: Ehrenwinkel der Alten Kämpfer) — асаблівы знак адрознення ў выглядзе шаўрона, які вылучаў найстарэйшых членаў СС.

Гісторыя стварэння[правіць | правіць зыходнік]

У лютым 1934 года для «старых змагароў» СС (ням.: Alte Kämpfer) увялі нашэнне ганаровага сярэбранага шаўрона на правым рукаве.

Дызайн[правіць | правіць зыходнік]

Выява «шаўрона старога змагара»

«Шаўрон (рог) старога змагара», ці «Шаўрон старога барацьбіта» вельмі нагадваў «ударны» шаўрон расейскіх белых «частак смерці» часоў Грамадзянскай вайны 1917—1922 гадоў. Для нашэння на правым рукаве партыйнай кашулі выкарыстоўваўся чорны шаўрон у форме літары «V», які быў прашыты дзвюма сярэбранымі (алюмініевымі) ніцямі. Версія шаўрона «старога змагара», якая выкарыстоўвалася ў частках СС для нашэння на чорным (пазней — на зямліста-шэрым, а пасля — на шэра-зялёным, колеру «фельдграу», мундзіры «зялёных СС»), уяўляла з сябе «рог» з дзвюх сярэбраных галунных стужак у выглядзе літары «V». Існавалі таксама варыянты, якія ўяўлялі сабою апісаны вышэй рог, які нашыты на чорны, зямліста-шэры ці шэра-зялёны (у залежнасці ад колеру эсэсаўскай уніформы) суконны трохкутнік рогам уніз. Іншая версія, з выявай сярэбранай зоркі з васьмю промнямі, размешчанымі на чорным (а пасля — зямліста-шэрым ці шэра-зялёным, у залежнасці ад колеру ўніформы) полі ўнутры шаўрона, уведзеная ў 1935 годзе, была прызначаная для нашэння на рукаве ветэранамі германскай паліцыі і германскіх узброеных сіл.

Права на нашэнне[правіць | правіць зыходнік]

Шаўрон маглі насіць на правым рукаве кіцеля ці шынелі вышэй лакцявога згібу толькі тыя члены СС, якія ўступілі ў шэрагі НСДАП у «перыяд барацьбы», гэта значыць яшчэ да таго, як рэйхспрэзідэнт і генерал-фельдмаршал Паўль фон Гіндэнбург назначыў Адольфа Гітлера германскім рэйхсканцлерам 30 студзеня 1933 года. Права на нашэнне шаўрона «старога змагара» лічылася высокім гонарам, паколькі з’яўлялася відавочным сведчаннем вернасці ідэям нацыянал-сацыялізму яшчэ ў часы барацьбы і да прыходу да улады, калі членства ў НСДАП не прыносіла ніякіх выгад, а, наадварот, было звязана з нямалай рызыкай. Пазней права на нашэнне шаўрона атрымалі таксама аўстрыйскія эсэсаўцы, якія ўступілі ў СС да аншлюсу 1938 года, у перыяд, калі яны цярпелі прыгнёт, праследаванні і нават заключэнні ў лагеры для інтэрнаваных з боку ўлады.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Вольфганг Акунов. Дывізія СС «Вікінг». Гісторыя Пятой танкавай дывізіі войск СС. 1941—1945 гг. — Масква: Выдавец Быстров, 2006 г.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]