Швабскі саюз гарадоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Швабскі саюз гарадоў 1376 г. - саюз 14 швабскіх імперскіх гарадоў (Ульм, Равенсбург, Канстанц і інш.), створаны для абароны супраць свавольства князёў і палягчэння цяжара высокіх падаткаў. У 1381 г. аб'яднаўся з Рэйнскім саюзам гарадоў, у далейшым да іх далучыліся франконскія і асобныя швейцарскія гарады - усяго 89. Распаўся ў 1389 г.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Е. Д. Смирнова, Л. П. Сушкевич, В. А. Федосик. Средневековый мир в терминах, именах, названиях. Минск: «Беларусь», 2001.