Шварн Данілавіч
Шварн Данілавіч | ||
![]() | ||
| ||
---|---|---|
1267 — 1270 | ||
Папярэднік: | Войшалк | |
Пераемнік: | Трайдзень | |
| ||
1264 — 1270 | ||
Папярэднік: | Даніла Раманавіч | |
Пераемнік: | Леў Данілавіч | |
Дзейнасць: | манарх, royalty | |
Нараджэнне: | каля 1230 | |
Смерць: | каля 1270 | |
Пахаванне: | ||
Род: | Раманавічы (Рурыкавічы) | |
Бацька: | Даніла Раманавіч | |
Маці: | Ганна Наўгародская (пам. да 1252), дачка Мсціслава Удатнага | |
Жонка: | Рамунэ, дачка вялікага князя Літоўскага Міндоўга. | |
Шварн Данілавіч, хроснае імя Іаан (1230-я — 1270) — кароль рускі (1264—1270), вялікі князь літоўскі (1267—1270). Малодшы сын галіцка-валынскага князя і рускага караля Данілы.
У 1254 ажаніўся з Міндоўгавай дачкою, у 1255 удзельнічаў у паходзе цесця на Люблін. У 1256 разам з бацькам, братамі Раманам і Львом, ваўкавыскім кн. Глебам і свіслацкім кн. Ізяславам хадзіў супраць ятвягаў. Удзельнічаў у паходах Данілы на гарады прызнаўшыя мангола-татарскую ўладу.
Позняй вясною 1262 года ўдзельнічаў у мазоўскім паходзе Міндоўга. Пасля захопу Плоцка літоўска-рускае войска аблажыла ў Яздаве пад Варшавай мазавецкага кн. Земавіта з сынам Конрадам. У выніку здрады Яздаў быў захоплены Міндоўгам і Шварнам, падчас штурму загінуў Земавіт, а Конрад трапіў у палон. Паводле адной з версій, Шварн уласнаручна адсек галаву Земавіту, свайму швагру, які трапіў да яго ў палон, але гэта малаверагодна. Мазавецкае рыцарства наладзіла пагоню, але пацярпела паразу пад Длугасёдламі (5.8.1262).
У 1264 пасля смерці бацькі Шварн атрымаў Холм, праўда, дакладныя межы і велічыня ўдзелаў Данілавічаў застаюцца дыскусійнымі[2], але, як Холм быў рэзідэнцыяй Данііла ў апошнія гады жыцця, верагодна, Шварн лічыўся непасрэдным спадкаемцам бацькі.[3] У тым жа годзе разам з дзядзькам Васількам дапамог Войшалку вярнуць уладу ў Літве, заваяваць Нальшаны і Дзяволтву, адпомсціць ворагам. Пасля гэта на чале ўласных і літоўскіх войскаў напаў на Малую Польшчу, але Баляслаў Сарамлівы ў адказ парабаваў уладанні Шварна і разбіў яго пагоню пад Бранскам, што пахіснула пазіцыі Шварна ў Галіцка-Валынскім княстве на карысць яго брата і канкурэнта Льва.
У 1266 годзе Шварн з літоўскім і татарскім падмацаваннем напаў на Сандаміршчыну, але быў разбіты Баляславам Сарамлівым у бітве пад Завіхостам (18.7.1266), бо не дачакаўся валынскіх падмацаванняў свайго дзядзькі Васількі і напаў на палякаў першым, за што Васілька пазней наракаў яму.
У 1267 атрымаў ад Войшалка ўладу ў ВКЛ. Шварн прасіў Войшалка княжыць сумесна з ім, але той наадрэз адмовіўся. Пасля таго, як Войшалк быў забіты братам Шварна Львом Данілавічам, становішча Шварна ў Літве стала хісткім. У 1269 годзя памёр «бацька і гаспадар» Войшалка, саюзнік і дзядзька Шварна, князь валынскі Васілька Раманавіч. Шварн памёр у 1270 годзе. Невядома, памёр ён сам ці быў забіты.
Нашчадкаў не пакінуў, пасля яго смерці да ўлады ў Літве прыйшоў Трайдзень. Воласці Шварна на Русі дасталіся Льву Данілавічу.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Горский А. А. Русские земли в XIII—XIV веках. Пути политического развития. М., 1996.
- Пчёлов Е. В. Рюриковичи — уникальный историко-генеалогический феномен // Семьи Рюриковичей в истории России. Материалы VII Новгородских генеалогических чтений. Великий Новгород, 2005. С. 21-65.
Папярэднік: Войшалк |
Вялікі князь літоўскі 1267–1270 |
Пераемнік: Трайдзень |
|