Шведская вышэйшая гандлёвая школа

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Шведская вышэйшая гандлёвая школа
(Hanken)
шведск.: Svenska handelshögskolan
Арыгінальная назва шведск.: Svenska handelshögskolan
Заснаваны 1909
Размяшчэнне Хельсінкі
Сайт hanken.fi
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Шведская вышэйшая гандлёвая школа (шведск.: Svenska handelshögskolan) — фінская дзяржаўная спецыялізаваная вышэйшая навучальная ўстанова з сядзібай у Хельсінкі.

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Праграмы ўстановы ўключаюць праграмы магістратуры, аспірантуры і MBA на англійскай мове, а таксама праграмы бакалаўрыяту і магістратуры на шведскай мове.

Разам са Стакгольмскай вышэйшай гандлёвай школай Шведская вышэйшая гандлёвая школа ў Хельсінкі з’яўляецца найстарэйшай бізнес-школай на поўначы Еўропы: установа ў Хельсінкі адкрылася праз месяц пасля стакгольмскай.

Установа мае два кампусы — адзін у Хельсінкі і адзін у Васе. Другі кампус быў створаны ў 1980 годзе ў Васе для развіцця бізнес-адукацыі ў рэгіёне, дзе пражывае вялікая частка шведскамоўнага насельніцтва Фінляндыі.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]