Шведскі тэатр (Турку)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Шведскі тэатр, Турку)
Шведскі тэатр
Заснаваны 1839
Будынак тэатра
Месцазнаходжанне Турку
Адрас Eerikinkatu 13–17[1]
Архітэктар Pehr Johan Gylich[d]
Сайт abosvenskateater.fi

Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Шведскі тэатр Турку (фінск.: Turun Ruotsalainen Teatteri шведск.: Åbo Svenska Teater) — найстарэйшы ў Фінляндыі муніцыпальны тэатр, заснаваны ў 1839 годзе ў г. Аба. Размешчаны на цэнтральнай Гандлёвай плошчы на скрыжаванні вуліц Эрыкінкату (Eerikinkatu, 13) і Аўракату.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Будынак быў пабудаваны ў 1837 — 1838 гадах пад кіраўніцтвам гарадскога архітэктара Пера Юхана Гюліха і кантролем архітэктара Карла Людвіга Энгеля і з'яўляецца ў наш час найстарэйшым у Фінляндыі тэатральным будынкам.

Тэатр быў урачыста адкрыты 21 студзеня 1839 года.

На працягу XIX стагоддзя тэатр не меў уласнай трупы і прымаў на сваёй сцэне артыстаў са Швецыі. З 1840 па 1850 гады на сцэне тэатра рэгулярна выступала трупа Пера Дэлана.

Нацыянальны калектыў артыстаў быў сфарміраваны ў перыяд з 1872 па 1894 гады.

Тэатр мае некалькі сцэн: Вялікую сцэну (315 пасадачных месцаў), Студзіа-сцэну (120 месцаў) і Тыльян-сцэну (100 месцаў).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  1. https://www.kyppi.fi/palveluikkuna/rapea/read/asp/r_kohde_det.aspx?KOHDE_ID=201321