Швейцарская нацыянальная бібліятэка
Швейцарская нацыянальная бібліятэка | |
---|---|
ням.: Schweizerische Nationalbibliothek[1] фр.: Bibliothèque nationale suisse[2][3] італ.: Biblioteca nazionale svizzera[4][5] рэтарам.: Biblioteca naziunala svizra[6] англ.: Swiss National Library | |
![]() Галоўны будынак Швейцарскай нацыянальнай бібліятэкі | |
Краіна | |
Адрас |
![]() |
Заснавана | 1895[9] |
Філіялы | e-newspaperarchives.ch[d] |
Код ISIL | CH-000001-5 і CH-002157-5 |
Іншая інфармацыя | |
Дырэктар | Мары-Крысцін Дафі [7] |
Вэб-сайт | nb.admin.ch |
![]() |
Швейцарская нацыянальная бібліятэка (ням.: Schweizerische Nationalbibliothek, фр.: Bibliothèque Nationale Suisse, італ.: Biblioteca Nazionale Svizzera, рэтарам.: Biblioteca naziunala svizra) — бібліятэка размешчаная ў Берне, Швейцарыя і ўваходзіць у склад федэральнага ўпраўлення па справах культуры, якое ў сваю чаргу падпарадкоўваецца Федэральнаму дэпартаменту ўнутраных спраў. [10]
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Датай заснавання бібліятэкі лічыцца 1894 год, у якім быў распрацаваны федэральнай указ пра стварэнне Швейцарскай нацыянальнай бібліятэкі, зацверджаны Сенатам і Нацыянальным саветам. А ў 1895 годзе бібліятэка ўжо пачынае сваю дзейнасць. [11] Першае памяшканне бібліятэкі было памерам з чатырохпакаёвую кватэру і не мела электрычнага асвятлення. У 1899 годзе бібліятэка пераязджае ў новае больш прасторнае памяшканне ў будынку федэральнага архіва, што дазваляе ёй адкрыць свой архіў для грамадскасці. [11] У 1901 годзе з'явіўся першы бібліяграфічны бюлетэнь Швейцарскай нацыянальнай бібліятэкі. У сучасным выглядзе бібліятэка з'явілася ў 1931 годзе, калі пераехала ў новы будынак у якім і знаходзіцца і цяпер. Будаўніцтва будынка пачалося ў 1928 годзе па праекце архітэктараў Хошэтлера, Каўфмана і Эшгера. [12]
Кіраўніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Дырэктарам бібліятэкі з 1 красавіка 2005 года па цяперашні час з'яўляецца Мары-Крысцін Дафі. Мары-Крысцін мае навуковую ступень ў вобласці гуманітарных навук. Яна працуе ў швейцарскай нацыянальнай бібліятэцы з 1991 года і за час працы знаходзілася на некалькіх кіруючых пасадах, у тым ліку і ў якасці намесніка дырэктара з 2003 года па сакавік 2005 года. [7]
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ https://www.museen-bern.ch/fr/institutions/ Праверана 21 лютага 2020.
- ↑ https://www.nb.admin.ch/snl/fr/home.html
- ↑ https://www.fedlex.admin.ch/eli/cc/1993/1773_1773_1773/fr
- ↑ https://www.nb.admin.ch/snl/it/home.html
- ↑ https://www.fedlex.admin.ch/eli/cc/1993/1773_1773_1773/it
- ↑ https://www.parlament.ch/de/ratsbetrieb/suche-curia-vista/geschaeft?AffairId=20071115
- ↑ а б Die Direktorin. Артыкул з афіцыйнага сайта Швейцарскай нацыянальнай бібліятэкі. Дырэктар.
- ↑ Swiss GLAM Inventory, 16 September 2016 — 2016.
- ↑ https://www.nb.admin.ch/snl/de/home/ueber-uns/geschichte.html
- ↑ Organisation. Архівавана 31 жніўня 2012. Артыкул з афіцыйнага сайта Швейцарскай нацыянальнай бібліятэкі. Арганізацыя.
- ↑ а б Geschichte der Bibliothek. Архівавана 31 жніўня 2012. Артыкул з афіцыйнага сайта Швейцарскай нацыянальнай бібліятэкі. Гісторыя.
- ↑ Швейцарская Нацыянальная бібліятэка. Архівавана 6 кастрычніка 2014. Артыкул з сайта architekture.info