Шклоўскі пасад

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
План Магілёва ў канцы XVII ст.

Шклоўскі пасад — гістарычны раён Магілёва, які сфарміраваўся ў другой палове XVIXVII стст. ў паўночна-ўсходнім накірунку ад Старога горада.

З’яўляўся састаўной часткай Новага горада. Межы пасада даходзілі да Палявога вала (на левабярэжжы Дубравенкі, паміж сучаенымі вуліцамі Лазарэнкі і Яцыно), вуліц Вялікая і Малая Грамадзянская, Камсамольская, Лепяшынскага, яра р. Дзебра і Машакоўскай гары.

На тэрыторыі пасада знаходзіліся 2 прыходскія царквы: Васкрасенская дальняя (драўляная 1552, мураваная 1684) і Васкрасенская бліжняя (драўляная; пасля 1672). У 17381752 гадах пабудаваны мураваны кармеліцкі касцёл на месцы драўлянага (1636, згарэў у 1708). Культурны пласт XVIXVIII стст. каля 0,4 м, менш насычаны знаходкамі ў параўнаінні са Старым горадам. У 2007 годзе І. А. Марзалюк даследаваў тэрыторыю былой юрыдыкі касцёла кармелітаў побач з сучасным будынкам па вул. Ленінская. Былі знойдзены 2 унікальныя экзэмпляры паліхромнай каронкавай кафлі з выявамі фігурак ксяндзоў, якія трымаюць у руках келіх для сакраманта (прычасця), тэракотавы кубачак для грунтоўкі палатна і шкляніца XVII — пачатку XVIII ст. зялёнага колеру з рэшткамі зялёнай акварэльнай фарбы; фрагментыты зялёнапаліванай і паліхромнай, аздобленай кобальтавай палівай, рэльефнай кафлі канца XVII — пачатку XVIII ст.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]