Шклоўскі раён

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Шклоўскі раён
Герб
Coat of Arms of Škloŭ, Belarus.png
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Магілёўская вобласць
Адміністрацыйны цэнтр Шклоў
Афіцыйныя мовы Родная мова: беларуская 75,31 %, руская 23,22 %
Размаўляюць дома: беларуская 34,2 %, руская 63,09 %[1]
Насельніцтва (2009)
30 802 чал.[1] (6-е месца)
Шчыльнасць 23,1 чал./км²
Нацыянальны склад беларусы — 93,97 %,
рускія — 4,44 %,
іншыя — 1,59 %[1]
Плошча 1 334,17[2] км² (11-е месца)
Шклоўскі раён на карце
Часавы пояс +2
Commons-logo.svg Шклоўскі раён на Вікісховішчы

Шклоўскі раён — Раён у складзе Магілёўскай вобласці. Працягласць з усходу на захад — 52 км, з поўначы на поўдзень — 38 км. Мяжуе з Горацкім, Дрыбінскім, Магілёўскім, Круглянскім, Бялыніцкім раёнамі Магілёўскай вобласці, Талачынскім, Аршанскім раёнамі Віцебскай вобласці. У складзе раёна 12 сельскіх Саветаў і 1 горад. Адміністрацыйны цэнтр — горад Шклоў.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Раён размешчаны ў межах Аршанска-Магілёўскай раўніны, заходзяць адгор'і Аршанскага ўзвышша.

Асноўныя рэкі — Дняпро з прытокамі Бярозаўка, Чарніцы, Арціслаўка; а таксама Бася і Аўчоса.

Радовішча торфу Смятанка, 6 радовішчаў цагельнай сыравіны, 3 радовішчы пясчана-жвіровага матэрыялу, 3 радовішчы будаўнічых пяскоў. На Шклоўшчыне ёсць цэлая сетка глыбока ўрэзаных яроў, у якіх агаляюцца ледавіковыя і міжледніковыя пароды — Ніжнінскі роў. Па дну яго выяўляецца старажытнаазёрная тоўшча. Гэтае месца дэталёва даследавана беларускімі вучонымі і аб'яўлена помнікам прыроды рэспубліканскага значэння. Другі разрэз, больш старажытны, Александрыйскага межледнікоўя, вядомы беларускім вучоным з 1929 года — Мацвееў роў. Ён побач з вёскай Александрыя.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Раён утвораны 17 ліпеня 1924 г.

Дэмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Насельніцтва раёна складае 37,7 чалавек. Усяго акрамя Шклова налічваецца 241 населены пункт.

Транспарт[правіць | правіць зыходнік]

Праз раён праходзяць чыгунка і аўтатраса Орша — Магілёў, Шклоў звязаны аўтадарогамі з Круглым і Горках, ёсць дарога на Бялынічы.

Культура[правіць | правіць зыходнік]

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Помнікі архітэктуры горада — будынак сінагогі (2-я палова 17 ст.), Ратуша (18 ст.), жылыя дамы 18 і канца 19 ст., будынак папяровай фабрыкі (1898 год), касцёл канца 19-пачатку 20 ст., Праабражэнская царква і асабняк пачатку 20 ст.

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

герб Адміністрацыйны падзел Магілёўскай вобласці сцяг

РаёныАсіповіцкіБабруйскіБыхаўскіБялыніцкіГлускіГорацкіДрыбінскіКасцюковіцкіКіраўскіКлімавіцкіКлічаўскіКраснапольскіКруглянскіКрычаўскіМагілёўскіМсціслаўскіСлаўгарадскіХоцімскіЧавускіЧэрыкаўскіШклоўскі