Шклоўскі раённы выканаўчы камітэт
Выгляд
Шклоўскі раённы выканаўчы камітэт | |
---|---|
![]() | |
Агульная інфармацыя |
|
Краіна | |
Юрысдыкцыя | Шклоўскі раён |
Кіраўніцтва дзейнасцю ажыццяўляе | Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт |
Вышэйшае ведамства | Шклоўскі раённы Савет дэпутатаў[d] |
Штаб-кватэра | 213004, Магілёўская вобласць, г. Шклоў, вул. Ленінская, 76 |
Старшыня | Сяргей Іванавіч Барташ |
Сайт | shklov.gov.by |
Шклоўскі раённы выканаўчы камітэт — выканаўчы і распарадчы орган мясцовага кіравання базавага тэрытарыяльнага ўзроўню на тэрыторыі Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Падсправаздачны і падкантрольны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і Магілёўскаму аблвыканкаму, падсправаздачны таксама Шклоўскаму раённаму Савету дэпутатаў па пытаннях, аднесеных да яго кампетэнцыі[1]. Агульнае кіраўніцтва дзейнасцю райвыканкама ажыццяўляе Старшыня выканкама. Выканаўчы камітэт размешчаны ў цэнтры Шклова ў будынку на вул. Ленінская, 76.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Упраўленне па сельскай гаспадарцы і харчаванні;
- Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне;
- Аддзел арганізацыйна-кадравай працы;
- Аддзел эканомікі;
- Юрыдычны сектар;
- Аддзел па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб;
- Сектар культуры;
- Аддзел запісу актаў грамадзянскага стану;
- Аддзел архітэктуры і будаўніцтва;
- Аддзел жыллёва-камунальнай гаспадаркі;
- Аддзел землеўпарадкавання;
- Фінансавы аддзел;
- Аддзел па адукацыі;
- Сектар спорту і турызму;
- Аддзел унутраных спраў.
Старшыні
[правіць | правіць зыходнік]- З 2 жніўня 2024 года — Сяргей Іванавіч Барташ[2].
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Закон Республики Беларусь от 4 января 2010 г. № 108-З «О местном управлении и самоуправлении в Республике Беларусь» Архівавана 4 лютага 2022.
- ↑ shklovinfo. В Шкловском районе новый руководитель (руск.) . shklovinfo.by (2 жніўня 2024). Праверана 19 мая 2025.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- shklov.gov.by — афіцыйны сайт Шклоўскага раённага выканаўчага камітэта