Шклоўскі тэатр Зорыча

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Партрэт Сямёна Гаўрылавіча Зорыча, заснавальніка прыгоннага тэатра

Шклоўскі тэатр графа С. Зорыча — самы вялікі прыгонны тэатр на ўсходзе Беларусі[1]. Дзейнічаў у Шклове ў 17781800 (памяшканне пабудавана ў 1780)[2][3].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пасля смерці графа Сямёна Гаўрылавіча Зорыча прыгонны тэатр перастаў існаваць. Аркестр разам з кадэцкім корпусам пераехаў у Гродна, а балетная трупа засталася без справы. У 1800 годзе пасля перагавораў спадчыннікаў графа з гофмаршалам і дырэктарам імператарскіх тэатраў А. П. Нарышкіным у Шклоў быў камандзіраваны рускі балетмайстар І. І. Вальберх  (руск.), які адабраў з балета 14 чалавек і вывез іх у Санкт-Пецярбург. З закрыццем шклоўскага тэатра ў 1799 годзе скончылася эпоха прыгоннага балета на тэрыторыі Беларусі[4].

Будынак[правіць | правіць зыходнік]

Тэатральныя паказы ішлі ў спецыяльным тэатральным будынку, пабудаваным у 1780 годзе, і ў залах пры аранжэрэі[1].

Акцёрскі склад[правіць | правіць зыходнік]

З 1778 да 1780 года тут сфарміравалася дзве трупы — балетная і драматычная, быў хор і тры аркестры[1].

У драматычных спектаклях выступалі замежныя гастралёры, навучэнцы кадэцкага корпуса, арганізаванага Зорычам, прыгонныя выканаўцы. Таксама прымалі ўдзел дваране-аматары. Вядома, што ў спектаклях стала ўдзельнічалі графіня Меліна і княгіня К. А. Далгарукая, а пастаноўка оперы Ванжуры  (руск.) «Апякун ашуканы» была арганізавана «сіламі шляхты»[5]. Асабліва славіўся як драматычны акцёр князь П. В. Мяшчэрскі[6], выканальніцкая манера і майстэрства якога паўплывалі на творчасць рэфарматара рускай сцэны М. Шчэпкіна[2].

Вядомасць набылі прыгонныя акцёры — сёстры Пелагея і Кацярына Азарэвіч, Г. і Р. Бекеры, К. Буткевіч, М. Бушынская, Г. Максімовіч, Я. Палітыка, К. Скарабагаты, Н. Соніна, Л. Суворава, Я. Чуцікаў, Ф. Шамборскі, А. Янкілевічавай[2].

Прадстаўленні[правіць | правіць зыходнік]

Менавіта ў Шклове праходзілі першыя выступленні замежных артыстаў, прыехаўшых у Расію. С. А. Тучкоў  (руск.) сведчыў: «Ніводны слаўны музыкант, спявак або спявачка не маглі прыехаць з Еўропы ў расійскія сталіцы, не даўшы некалькі канцэртаў у Зорыча. Ен дарыў іх шчодра і так хораша з імі абыходзіўся, што многія жылі ў яго па некалькі месяцаў і з ўдзячнасцю давалі настаўленні ўласным яго музыкантам»[1].

У тэатры ўсё было па-сапраўднаму: калі па сцэнарыі ішла бітва — на сцэну заязджалі воіны на конях; калі гэта была водная баталія — дзеянне перамяшчалася ў велізарны басейн. Усяго за спектакль адбывалася да 70 змен дэкарацый. Аднак гледачоў прываблівала не столькі багацце пастановак, колькі майстэрства шклоўскіх артыстаў: на спектаклі балетнай трупы з’язджаліся аматары з Вены, Варшавы, Масквы[7].

Асабліва грандыёзнае тэатральнае відовішча (пантаміма з алегорыямі з выкарыстаннем да 70 пышных дэкарацый) зладжана 30 мая 1780 за нагоды сустрэчы ў Шклове імператрыцы Кацярыны II і аўстрыйскага імператара Іосіфа II. На прадстаўленні прысутнічаў увесь расійскі двор[2].

У 1787 годзе афармленнем спектакляў займаўся тэатральны мастак Антоній Главацкі[8].

Водгукі[правіць | правіць зыходнік]

Гісторык рускага тэатра В. Сахноўскі  (руск.) так адгукаўся пра шклоўскі тэатр:

" Тутэйшыя прадстаўленні пераўзыходзілі па пышнасці прыдворныя спектаклі рускія, былыя польскія, імператарскія аўстрыйскія ў Шонбруне і французскія ў Версалі
В. Сахноўскі
"

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б в г Тэатр Зорыча(недаступная спасылка)
  2. а б в г БелЭн 2004.
  3. Аляксандраў, К. Беларускія артыстычныя дынастыі / К. Аляксандраў // Памяць: гіст.- дакум. хроніка Шклоўс. -на . — Мн., 1998 . — С. 469—470.
  4. Тэатр Зорыча(недаступная спасылка)
  5. Музыкальный театр Беларуси… С. 196.
  6. МЕЩЕРСКИЙ, Прокопий (Прокофий) Васильевич (руск.)
  7. Зорыча шклоўская зорка(недаступная спасылка)
  8. Гловацкий Антоний // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 151. — 737 с.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 2: Рэспубліка Беларусь / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 2. — С. 679. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0310-1. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 2).
  • Аляксандраў, К. Беларускія артыстычныя дынастыі / К. Аляксандраў // Памяць: гіст.- дакум. хроніка Шклоўс. -на . — Мн., 1998 . — С. 469—470.
  • Бабок, М. Тэатр графа Зорыча / М. Бабко // Ударны фронт. — 2003. — 18 кастр. — С 2.
  • Владимиров П. А цыганские хоры к нам завёз Зорич / П. Владимиров, И. Пушкин // Могилёвская правда. — 2000. — 14 апр.- С. 5.
  • Борисенко, Н. С. На родину первого Президента Республики Беларусь / Н. С. Борисенко // Борисенко, Н. С. Могилёвщина — мой любимый Приднепровский край : сборник экскурсий / Н. С. Борисенко. — Могилёв, 2007. — Ч. 1 — 2. — С. 362—364.
  • Готовчиц, И. Екатерина, ты была не права? / И. Готовчиц // Рэспубліка. — 2003. — 16 мая. — С. 4.
  • Турбінскі, А. «… Шануем цябе за бацьку роднага»/ А. Турбінскі // Ударны фронт. — 1995. — 27 вер. — С. 2.
  • Шклоўскі тэатр Зорыча; Шклоўская балетная школа; Шклоўская музычная школа // Беларусь : энцыкл. даведнік / рэдкал. : Б. І. Сачанк — Мн., 1995. — С. 767—768.
  • Дадзіёмаў, В. У. Шклоўскі тэатр Сямёна Зорыча / В. У. Дадзіемаў // Дадзіёмаў, В. У. Гісторыя музычнай культуры Беларусі ад старажытнасці да канца 18 ст. / Дадзіёмаў В. У. — Мн., 1994. — С. 47,58.
  • Шклоўская балетная школа // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларус : у 5 т. / рэдкал. : І. П. Шамякіні (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн., 1987. — Т. 5. — С. 572.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]