Шкляная прамысловасць Беларусі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Шкляная прамысловасць Беларусі — адна з галіны прамысловасці Беларусі.

Валавой аб’ём шкляной і фарфора-фаянсавай прамысловасці ў структуры прамысловасці Беларусі складае 17,1 % (2001) і ўключае каля 50 прадпрыемстваў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У канцы XIX — пачатку XX ст. шкляная і кафляная вытворчасць пачала ўзнікаць на Беларусі. У 1933 годзе пачынае работу «Гомельскі шклозавод». У 1940 удзельная вага галіны ў валавой прадукцыі ПЮМК на Беларусі выпушчана 3,4 % аконнага шкла. 1950 вытворчасць аконнага шкла ў параўнанні з 1945 вырасла ў 12,5 разоў.

Структура[правіць | правіць зыходнік]

Асноўная прадукцыя шкляной прамысловасці — шкло паліраванае ліставое, шкло бяспечнае трохслойнае паліраванае «Трыплекс», шкло загартаванае паліраванае, будаўнічае пенашкло, шкло з металічным пакрыццём, шклотара, мэблевае шкло, шклопакеты — вырабляе «Гомельшкло» (Касцюкоўка); узорыстае і арміраванае шкло, шклаблокі і бутэлькі з зялёнага і карычневага шкла — на ВРУП «Гродзенскі шклозавод». Высакомастацкія вырабы з хрусталя і шкла, сартавы посуд вырабляюць на РУП «Шклозавод «Нёман» і ВРУП «Барысаўскі хрусталёвы завод». Шкляную тару і гаспадарча-бытавыя вырабы выпускаюць шкозаводы: «Шкло-Глуша» (Бабруйскі раён), «Шклозавод Гута» (Пастаўскі раён), «Шклозавод Ялізава», «Шклозавод Залессе» (Вілейскі раён); бутэлькі з безкаляровага шкла — «БелЕўратара» (Ліда). Працуюць люстраныя фабрыкі «Мінская люстраная фабрыка», «Гомельская люстраная фабрыка» і ТАА «Люстэрка» (Бабруйск).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т., Т. 18. Кн.2: Рэспубліка Беларусь / Рэд кал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2004. — С. 328. — 760 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4.