Перайсці да зместу

Шклянка з Дрэздэна (Мірскі замак)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Шклянка з Дрэздэна — шклянка XVIII стагоддзя, вырабленая ў Дрэздэне. Захоўваецца ў калекцыі Мірскага замка, выстаўлена ў зале, прысвечанай матэрыяльнай культуры.

На кланцы маецца надпіс «F.A.R.P.E.S.», які расшыфроўваецца як «Fridericus Augustus, Rex Poloniae, Elector Saхsoniae». У перакладзе з лацінскай мовы гэта азначае «Фрыдрых Аўгуст, кіруючы кароль Польшчы, курфюрст Саксоніі». Такі ж надпіс сустракаецца і на манетах, і на гістарычнай мяжы паміж Германіяй і Чэхіяй непадалёк ад Обервізентале. Існуе і скарочаны варыянт гэтага надпісу: «F.A.R.P.» — «Fridericus Augustus Rex Poloniaе». У аздобе ёсць лаўровыя гірлянды, карона, два кальцавыя абрамленні.