Шкляны акунь

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Шкляны акунь
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Pseudambassis ranga Hamilton-Buchanan, 1822

Сінонімы
  • Chanda ranga
  • Parambassis ranga
Ахоўны статус

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  645431
NCBI  210632

Шкляны́ аку́нь (Pseudambassis ranga) — рыба атрада акунепадобных.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Даўжыня ў прыродзе да 7 см. Цела высокае, сплюшчанае з бакоў, празрыстае (бачны пазваночнік, плавальны пузыр — адсюль назва), у самцоў светла-аліўкавае, з 2 шырокімі як бы святлівымі палосамі, у самак — больш сціплага тону. Спінны плаўнік падзелепы на 2 часткі: пярэдняя — з цвёрдымі прамянямі, у час плавання складваецца і распускаецца веерам, у задняй — 8—18 мяккіх прамянёў.

Нерухомы стан у рыбак часта зменьваецца парывістым рухам.

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

Пашыраны ў прэсных і саланаватых вадаёмах Індыі, Бірмы, Тайланда. У Еўропу завезены ў пач.XX ст. Акварыумная рыба, гадуюць у невялікіх акварыумах з густымі зараснікамі раслін і цёмным грунтам.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]