Шкляны ключ
Выгляд
| Шкляны ключ шведск.: Glasnyckeln, дацк.: Glasnøglen, нарв.: Glassnøkkelen, фінск.: Lasiavain-palkinto, ісл.: Glerlykillinn | |
|---|---|
| Тып | літаратурная прэмія[d] |
| Заснавальнік | Scandinavian Crime Society[d] |
| Заснаванне | 1992 |
| Узнагарода за | лепшы крымінальны раман аўтара з краін Паўночнай Еўропы |
| Краіна | |
«Шкляны ключ» (шведск.: Glasnyckeln, дацк.: Glasnøglen, нарв.: Glassnøkkelen, фінск.: Lasiavain-palkinto, ісл.: Glerlykillinn) — літаратурная прэмія, якая штогод прысуджаецца крымінальнаму раману аўтара з краін Паўночнай Еўропы.
Узнагарода, названая ў гонар рамана «Шкляны ключ» амерыканскага пісьменніка-крыміналіста Дэшыла Хэмета, з’яўляецца сапраўдным шкляным ключом, які з 1992 года штогод уручаюць лепшаму крымінальнаму раману члены «Саюза дэтэктыўных аўтараў Скандынавіі» (Skandinaviska Kriminalsällskapet, SKS), у які ўваходзяць пісьменнікі з Даніі, Швецыі, Нарвегіі, Ісландыі і Фінляндыі. Члены кожнай краіны выстаўляюць раман-кандыдат, складаючы шорт-ліст.
Лаўрэаты
[правіць | правіць зыходнік]| Год | Пераможца | Назва твора | Краіна |
| 1992 | Хенінг Манкель | Mördare utan ansikte | |
| 1993 | Пітер Хёг | Frøken Smillas fornemmelse for sne | |
| 1994 | Кім Смоге | Sub Rosa | |
| 1995 | Эрык Ота Ларсен | Masken i Spejlet | |
| 1996 | Фрэдрык Скаген | Nattsug | |
| 1997 | Карын Фосум | Se deg ikke tilbake! | |
| 1998 | Ю Несбё | Flaggermusmannen | |
| 1999 | Лейф Давідсен | Lime’s billede | |
| 2000 | Хокан Несер | Carambole | |
| 2001 | Карын Альвтэген | Saknad | |
| 2002 | Арнальдур Індрыдасан | Mýrin | |
| 2003 | Арнальдур Індрыдасан | Grafarþögn | |
| 2004 | Курт Аўст | Hjemsøkt | |
| 2005 | Андэрс Рослунд Бёрге Хельстром |
Odjuret | |
| 2006 | Стыг Ларсан | Дзяўчына з татуіроўкай цмока | |
| 2007 | Маці Ронкя | Ystävät kaukana | |
| 2008 | Стыг Ларсан | Дзяўчына, якая ўзрывала паветраныя замкі | |
| 2009 | Юхан Тэарын | Nattfåk | |
| 2010 | Юсі Адлер-Ольсен | Flaskepost fra P | |
| 2011 | Лейф Г. У. Перссан | Den döende detektiven | |
| 2012 | Эрык Віга Валеур | Det syvende barn | |
| 2013 | Ёрн Ліер Хорст | Jakthundene | |
| 2014 | Гард Свен | Den siste pilegrimen | |
| 2015 | Томас Рудаль | Eremitten | |
| 2016 | Анэ Рыэль | Harpiks | |
| 2017 | Малін Персан Джыаліта | Störst av allt | |
| 2018 | Каміла Грэбе | Husdjuret | |
| 2019 | Сціна Джэксан | Silvervägen | |
| 2020 | Каміла Грэбе | Skuggjägaren |