Школа № 1 (Слаўгарад)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Школа № 1
Заснавана 1864
Тып сярэдняя школа[d]
Адрас Слаўгарад, вул. Акцябрская, 20

Школа № 1 — сярэдняя навучальная ўстанова, якая знаходзіцца ў Слаўгарадзе па адрасе вул. Акцябская, 20.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Навучальная ўстанова была адкрыта ў 1864 годзе як Прапойскае народнае вучылішча, яно размяшчалася ў спецыяльна пабудаваным для яго доме.

Па стане на 18 кастрычніка 1917 года Прапойску было вышэйшае пачатковае вучылішча. У 1924 годзе школа стала сямігадовай, з 1935 — васьмігадовай, а з 1937 года ператворана ў сярэднюю школу[1].

Будынак[правіць | правіць зыходнік]

У 1938 годзе было здадзена тыпавое памяшканне пачатковай школы на 180 месцаў, якое стала базавым корпусам СШ № 1[1].

У 1972 годзе да яго была зроблена прыбудова на 360 месцаў, якая зараз з’яўляецца асноўным вучэбным корпусам школы[1].

У 2013 годзе была зробленая трохпавярховая прыбудова, у якой сёння змяшчаецца пачатковая школа[1].

Вядомыя выпускнікі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б в г История школы Архівавана 7 лютага 2020. (руск.)