Шкунціцкі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Шкунціцкі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Шаркаўшчынскі раён
Уключаў 16 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Шкунцікі
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Дата скасавання 9 снежня 1987

Шку́нціцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Шаркаўшчынскага раёна Віцебскай вобласці БССР. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Шкунцікі.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Шаркаўшчынскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Маладзечанскай вобласці, з 20 студзеня 1960 года — Віцебскай вобласці. З 17 красавіка 1962 года ў складзе Мёрскага раёна, з 12 лютага 1965 года — Глыбоцкага раёна, з 30 ліпеня 1966 года — адноўленага Шаркаўшчынскага раёна. 12 верасня 1966 года ў склад Залескага сельсавета Глыбоцкага раёна перададзены 2 населеныя пункты (Барсукі і Краўцы)[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Шкунціцкага сельсавета 22 населеныя пункты[2]. 4 сакавіка 1987 года ў склад Германавіцкага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (вёскі Вуглы, Жукі Горныя, Жукі Ложныя і хутар Мар’янполле)[3]. 9 снежня 1987 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Радзюкоўскага сельсавета[4].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 16 населеных пунктаў: вёскі Александрова, Балбекі, Баўтрамеі, Бондары Старыя, Бондары Тулаўскія, Боўкалы, Заазерцы, Іванскія, Пашкі, Савіцкія, Шкунцікі, хутары Балаеўшчына, Бахіры, Казлоўшчына, Клёны і Тулава.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 верасня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 31 (1151).
  2. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 65. — 248 с. — 10 000 экз.
  3. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 4 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
  4. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 9 снежня 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1988, № 9 (1923).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.