Шкурапея

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Шкурапея — у беларускай міфалогіі галоўная змяя. Згадваецца ў паданнях і народных замовах.

У замовах[правіць | правіць зыходнік]

Шкурапея прысутнічае ў замовах дзеля лячэння чалавека, якога ўкусіла змяя.

«На моры, на кiянi стаiць куст. У тым кусце ляжыць скаварада, пад скаварадой ляжыць чорная руна. У чорным рунi ляжыць змiя Шкурапея...»

Міфалогія славян. Патэльня

«На моры, на лукаморы — гара, на той гарэ — яблыня, на яблыні — гняздо, у гняздзе — змяя-шкурапея. Змяя-шкурапея, вазьмі свой яд. Не возьмеш, буду да Бога пасылаць...»

Хрэстаматыя вучэбны дапаможнік па раздзеле " Замовы " для студэнтаў спецыяльнасці 1-21 05 01 «Беларуская філалогія» Гомель 2011

Ёсць меркаванне, што мора і востраў з дрэвам (камнем, кустом), якія наогул часта згадваюцца ў замовах, - гэта міфалагічная мадэль сусвету, гэта ключ да таго, як старажытныя беларусы ўяўлялі сабе Зямлю. Камень можа быць адсылкай да Залатой гары, а дрэва ці куст - да Сусветнага Дрэва. Змяя Шкурапея, такім чынам, - гэта рэшта вобраза нейкага старажытнага касмічнага змея з язычніцкіх міфаў. Параўнайце са змеем Йормунгандам са скандынаўскай міфалогіі: апошні плавае вакол зямлі, якоя месціцца на ствале сусветнага ясеня.

У паданнях[правіць | правіць зыходнік]

Змяя Шкурапея часам замяняе Вужынага Цара ў ролі кіраўніка ўсіх змей. На Магілёўшчыне існавала паданне аб тым, што ўсе змеі на зіму хаваюцца ў вялізную яму, і прыводзіць іх туды змяя Шкурапея. Аднойчы нейкі чалавек праваліўся ў яму, але змеі не зрабілі яму шкоды, Шкурапея не дазволіла. Яна пасадзіла чалавека на сябе і выпрамілася, падняўшы небараку на паверхню зямлі.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]