Перайсці да зместу

Шлем з Сатан-Ху

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Шлем з Сатан-Ху
Выява
Культура Англасаксы[1]
Месцазнаходжанне
Уладальнік Брытанскі музей
Матэрыял жалеза, бронза, волава, золата, серабро і гранат
Захоўваецца ў калекцыі ў Брытанскі музей[3]
Інвентарны нумар 1939,1010.93[2]
Дата адкрыцця (вынаходства) 1939[2]
Месца выяўлення Сатан-Ху[2][1] і Mound 1[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Шлем з Сатан-Ху — упрыгожаны шлем, знойдзены падчас раскопак пахавальнай ладдзі  (руск.) ў Сатан-Ху ў 1939 годзе. Мяркуюць, што шлем, пахаваны прыблізна в 625 годзе, належаў каралю Рэдвальду  (руск.), прычым багаты арнамент, магчыма, паказвае на тое, што сам шлем па сваіх функцыях быў аналагам кароны[4]. Шлем стаў самым культавым прадметам, знойдзеным у выніку аднаго з самых грандыёзных археалагічных адкрыццяў і прадстаўляе сабой адзін з найбольш значных артэфактаў англасаксонскай эпохі. Яго маска, дэкаратыўныя надброўі, наноснік і вусы, якія разам утвараюць постаць дракона ў палёце, сталі сімвалам не толькі цёмных стагоддзяў  (руск.), але і сімвалам археалогіі ўвогуле[5]. Шлем быў выняты з зямлі ў выглядзе сотняў фрагментаў і ўпершыню выстаўлены на ўсеагульны агляд у форме рэканструкцыі ў 1945-46 гадоў, якая ў далейшым, у 1970-71 гадах, была заменена на больш сучасную.

  1. 1 2 Cassell's Dictionary of Norse Myth & LegendCassell & Co, 2002. — С. 339. — 494 с. — ISBN 0-304-36385-5
  2. 1 2 3 4 http://www.britishmuseum.org/research/collection_online/collection_object_details.aspx?objectId=86159&partId=1 Праверана 17 сакавіка 2017.
  3. http://www.britishmuseum.org/research/collection_online/collection_object_details.aspx?objectId=86159&partId=1 Праверана 17 сакавіка 2067.
  4. Steuer 1987, p. 200 n.32.
  5. Richards 1992, p. 131.