Шлёмнік , Шлемнік [4] [5] (Scutellaria ) — род кветкавых раслін сямейства Ясноткавыя (Lamiaceae ). Пашыраны ўсюды.
Шматгадовыя травяністыя расліны, паўкусты і кусцікі вышынёй ад 3 да 100 см. Лісце рознай формы — ад суцэльных да перыстарассечаных. Кветкі (па 2) у аднабокіх кальчаках, размешчаных у пазухах прыкветнага лісця, часта збліжаныя ў густое гронкападоныя або коласападобнае суквецце. Плод — чатырохарэшак.
Лекавыя , фарбавальныя і дэкаратыўныя расліны . Карані шлёмніка байкальскага выкарыстоўваюцца ў медыцыне.
Род налічвае каля 300[5] відаў, па інфармацыі сайта The Plant List — 468[6] відаў.
На тэрыторыі Беларусі 2 віды: шлёмнік звычайны (Scutellaria galericulata ) і шлёмнік кап’ялісты (Scutellaria hastifolia ). Трапляюцца на берагах рэк, азёр, нізінных балот, у хмызняках. Культывуюццца шлёмнік байкальскі (Scutellaria baicalensis ) і шлёмнік высокі (Scutellaria altissima ).
Зноскі
↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя» .
↑ 3,0 3,1 3,2 3,3 3,4 3,5 Паводле сайта GRIN (гл. картку расліны).
↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 119. — 160 с. — 2 350 экз.
↑ 5,0 5,1 Энцыклапедыя прыроды Беларусі . У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн. : БелСЭ ім. Петруся Броўкі , 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
↑ Scutellaria (англ.) // The Plant List