Шлёмнік звычайны[1], Шлёмнік каўпаканосны[2] (Scutellaria galericulata) — від кветкавых раслін роду Шлёмнік (Scutellaria) сямейства Ясноткавыя (Lamiaceae).
Шматгадоваятравяністая расліна вышынёй 20—75[1] см, з доўгім галінастым карэнішчам. Сцябло прамое або ўзыходнае, чатырохграннае, простае або галінастае, апушанае пераважна па рэбрах. Лісце супраціўнае, простае, суцэльнае, падоўжана-яйцападобнай формы, гародчата-зубчастае па краі, з вострай верхавінкай, апушанае, на кароткіх чаранках. Кветкі сіне-фіялетавага колеру з адценнямі, на кароткіх кветаножках у пазухах сярэдніх і верхніх лістоў і ўтвараюць рыхлае суквецце. Плод — чатырохарэшак.