Шлікер

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кітайская фарфоравая цукарніца, упрыгожаная грабянным шлікерным дэкорам.

Шлікер (ням.: SchlickerSchlicker) — кашападобная, мяккая фарфоравая маса, якая выкарыстоўваецца ў вытворчасці фарфору і складаецца з кааліну, кварцу і палявога шпату. Змяшаная з вадой і падфарбаваная гліна, якая выкарыстоўвалася ў старажытнасці для роспісу керамікі, таксама называецца шлікерам.

У цяперашні час шлікерам называюць водныя завісі саставаў на аснове гліны, якія выкарыстоўваюцца для фармавання керамічных вырабаў метадам ліцця ў кіпрыя, як правіла, гіпсавыя формы. Тыповая вільготнасць шлікера для ліцця фарфору — 30-33 %, для ліцця фаянсу — 33-37 %, шлікера на аснове чырвонаабпальных глін могуць мець вільготнасць і больш за 40 %. Чым менш вільготнасць шлікера, тым хутчэй адбываецца фарміраванне пласта керамічнай масы на паверхні гіпсавай формы, тым менш ўсаджванне пры сушцы і дэфармацыя вырабаў. Для падрыхтоўкі шлікера з нізкай вільготнасцю у яго склад уводзяць дэфлакулянты (развадняльнікі) — вадкае шкло, кальцыніраваную соду, вугляшчолачавы рэагент — у колькасці 0,1-0,5 %.