Шліф

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Шліфы на прадметным сталку мікраскопа.
Шлiф базальту

Шліф (ням.: Schliff, ням.: schleifen — тачыць, шліфаваць) — тонкая (0,02-0,03 мм) пласцінка (зрэз) горнай пароды, мінералу або выкапнёвага вугалю, прызначаная для для іх мікраскапічных даследванняў у праходзячым, звычайна палярызаваным святле.

Вырабляецца падшліфоўкай адной з паверхняў невялікага штуфа, наклейкі яе на прадметнае шкло і сточвання да патрэбнай таўшчыні; на тонкую пласцінку наклейваюць покрыўнае шкло (у якасці клею выкарыстоўваюць канадскі бальзам або іншыя смолы). Пры спецыяльным даследванні шліф можа быць і без покрыўнага шкла. Для непразрыстых горных парод і мінералаў вырабляюць аншліфы. Шліфы выкарыстоўваюцца ў петраграфіі, мінералогіі і пры пошуках карысных выкапняў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8 (т. 17)