Перайсці да зместу

Шолам Халяўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Шолам Халяўскі
Род дзейнасці гісторык
Дата нараджэння 1914[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 22 мая 2011(2011-05-22)[2]
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Бітвы/войны

Шолам Халяўскі (1914, Ліда, Расійская імперыя — 22 мая 2011, Ізраіль) — ізраільскі гісторык, кіраўнік паўстання ў Нясвіжскім гета падчас Другой сусветнай вайны.

Нарадзіўся ў горадзе Ліда ў 1914 годзе. Да пачатку Другой сусветнай вайны працаваў настаўнікам у яўрэйскай школе сеткі «Тарбут» у Нясвіжы, якая была часткай сеткі школ сіянісцкіх арганізацый у Польшчы.

17 верасня 1939 года ў Нясвіж увайшла Чырвоная Армія. Заходняя Беларусь была далучана да СССР. Выкладанне на іўрыце было забаронена. Выкладчыкі і навучэнцы школы, уключаючы Халяўскага, стварылі падпольную бібліятэку і працягвалі таемнае навучанне.

27 чэрвеня 1941 года ў горад увайшлі нямецкія войскі, было створана яўрэйскае гета. 30 кастрычніка 1941 года нацысты забілі 4000 яўрэяў-вязняў гета.

Падчас нямецкай акупацыі Халяўскі ўзначаліў падполле і паўстанне ў Нясвіжскім гета, а пасля падаўлення паўстання і гібелі гета далучыўся да партызан.

У 1948 годзе ён эміграваў у Ізраіль і стаў гісторыкам. У 1977 годзе ў Яўрэйскім універсітэце ў Іерусаліме абараніў першую ў гісторыі дысертацыю па Халакосту на тэрыторыі Беларусі — «Яўрэйскае падполле і гета Заходняй Беларусі падчас Другой сусветнай вайны»[3].

Памёр 22 мая 2011 года ў Ізраілі[4].

  • Soldiers from the ghetto. (eng., New York, 1980)
  • На реках Неман и Днепр: евреи Белоруссии в годы Второй мировой войны (иврит, 1982)
  • Немецкие евреи в Минском гетто (иврит) Yad Vaschem Studies 17 Архівавана 6 сакавіка 2016. (1986) стр. 219—245.
  • В буре истребления. Еврейство Восточной Белоруссии во Второй мировой войне (иврит, 1988)
  • The Jews of Belorussia During World War II. (eng., Amsterdam, 1998)
  1. Shalom Cholawski // MAK
  2. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Иоффе 2003, с. 9.
  4. שלום חולבסקי הובא למנוחות בקיבוצו עין השופט Архівавана 4 сакавіка 2016. (іўрыт)
  • Иоффе Э. Г. Белорусские евреи: трагедия и героизм: 1941—1945. Монография. — Минск, 2003. — 428 с. — 100 экз.
  • Shalom Cholavsky (англ.)(недаступная спасылка). Jewish resistance in the Holocaust. ОРТ Израиль. Архівавана з першакрыніцы 25 чэрвеня 2022. Праверана 15 жніўня 2010.