Шона (мова)
| Шона | |
|---|---|
| Саманазва | chiShona |
| Краіны | Зімбабвэ, Мазамбік, Замбія, Батсвана |
| Афіцыйны статус | Зімбабвэ |
| Агульная колькасць носьбітаў | каля 10 000 000 (2001, адзнака[1]) |
| Класіфікацыя | |
| Катэгорыя | Мовы Афрыкі |
| Пісьменнасць | лацінка |
| Моўныя коды | |
| ДАСТ 7.75–97 | шон 807 |
| ISO 639-1 | sn |
| ISO 639-2 | sna |
| ISO 639-3 | sna |
| WALS | krg і shn |
| Ethnologue | sna |
| Linguasphere | 99-AUT-a |
| ABS ASCL | 9207 |
| IETF | sn |
| Glottolog | core1255 і shon1251 |
Шона — мова банту, родная мова народа шона. Распаўсюджана ў Паўднёвай Афрыцы, галоўным чынам у Зімбабвэ (дзе яе носьбіты складаюць большасць). Раней шона мог называцца каранга. Разам з мовай ндэбеле і англійскай — афіцыйная мова Зімбабвэ. Носьбіты шона складаюць каля 80% насельніцтва Зімбабвэ (даныя SIL International, 1989). Па апошніх дадзеных Ethnologue, усяго носьбітаў розных дыялектаў шона каля 10 млн.
Шона мае пісьмовую традыцыю: першыя спробы стандартызацыі адносяцца да пачатку XX стагоддзя, а сучасная арфаграфія была замацавана ў 1950-я гады. Першы раман на шона - «Феса» Саламона Мутсвайра выйшаў у 1957 годзе. Шона выкладаецца ў школах як прадмет, але навучанне на ім не вядзецца. Існуюць навуковыя працы аб шона, слоўнікі (галоўным чынам шона-англійскія). Літаратурная шона заснавана на дыялектах каранга (правінцыя Масвінга) і зезуру (цэнтр і поўнач краіны), аднак па закону ўсе дыялекты роўныя і выкладаюцца ў мясцовых школах.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Fortune, G. (1955) An Analytical Grammar of Shona London: Longmans Green.
- Brauner, Sigmund (1995) A grammatical sketch of Shona : including historical notes. Köln: Rüdiger Koppe.
- Carter, Hazel (1986) Kuverenga Chishóna : an introductory Shona reader with grammatical sketch (2nd edition). London: SOAS.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Шона ў Ethnologue
- Невялікі шона-англійскі слоўнік
- Кароткія звесткі пра граматыку, размоўнік Архівавана 2 чэрвеня 2008. (англ.)