Перайсці да зместу

Шонебергская ратуша

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Шонебергская ратуша
ням.: Rathaus Schöneberg
52°29′06″ пн. ш. 13°20′39″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Архітэктар Peter Jürgensen[d][1] і Jürgen Bachmann[d]
Дата заснавання 1914
Вышыня 70 м
Матэрыял пясчанік
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Шонебергская ратуша (ням.: Rathaus Schöneberg) — ратуша ў берлінскай акрузе Тэмпельхоф-Шонеберг. З 1945 па 1993 год тут праходзілі пасяджэнні заканадаўчага органа Заходняга Берліна — Сходы дэпутатаў, з 1949 па 1991 гады ў Шонебергскай ратушы знаходзіўся кабінет кіруючага бургамістра Заходняга Берліна. З моманту ўзвядзення ў 1914 годзе і да адміністрацыйнай рэформы 2001 года ў Шонебергскай ратушы працавала адміністрацыя раёна Шонеберг.

З Шонебергскай ратушай звязана некалькі гістарычных падзей перыяду халоднай вайны, калі Берлін падзяляла Берлінская сцяна. У 1963 годзе на плошчы перад Шонебергскай ратушай са сваёй знакамітай прамовай «Я — берлінец» выступіў прэзідэнт ЗША Джон Ф. Кенэдзі. У 1967 годзе ў Шонебергскай ратушы пачаліся студэнцкія дэманстрацыі пратэсту супраць візіту ў Берлін шаха Ірана Махамеда Рэзы Пехлеві, якія скончыліся смерцю Бена Онезорга.

Адметнай рысай будынка Шонебергскай ратушы, выкананага з пясчаніку, з'яўляецца вежа вышынёй 70 м, над якой развяваецца сцяг Берліна. Фасад будынка ўпрыгожаны рэльефамі. Інтэр'еры выкананы ў тыповым стылі пачатку XX стагоддзя і не раз выкарыстоўваліся для здымак мастацкіх фільмаў пра гэту эпоху. Падчас Другой сусветнай вайны на будынак звалілася некалькі бомбаў. Аднаўленне вежы і пашкоджаных інтэр'ераў было праведзена ў спрошчаным выглядзе.