Шон Сент-Леджэр

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Шон Сент-Леджэр
Sean St Ledger 20120605.jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Шон Патрык Сент-Леджэр-Хол
Нарадзіўся 28 снежня 1984(1984-12-28)[1] (34 гады)
Грамадзянства Сцяг Ірландыі Ірландыя
Сцяг Англіі Англія
Рост 183 см
Вага 74 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Англіі Гайзлі
Пасада гуляючы трэнер
Кар’ера
Маладзёжныя клубы
2001 — 2002 Сцяг Англіі Пітэрбора Юнайтэд
Клубная кар’ера*
2002 — 2006 Сцяг Англіі Пітэрбора Юнайтэд 79 (1)
2004   Сцяг Англіі Стывенідж Бора 0 (0)
2006 — 2011 Сцяг Англіі Прэстан Норт Энд 185 (10)
2009   Сцяг Англіі Мідлсбра 15 (2)
2011 — 2014 Сцяг Англіі Лестэр Сіці 36 (0)
2013   Сцяг Англіі Мілуал 6 (0)
2014 Сцяг Англіі Іпсвіч Таўн 0 (0)
2015 Сцяг ЗША Арланда Сіці 15 (0)
2015 — 2016 Сцяг ЗША Каларада Рэпідс 12 (0)
2017 — 2018 Сцяг Англіі Соліхал Мурс 0 (0)
2018 — Сцяг Англіі Гайзлі 3 (0)
Нацыянальная зборная**
2009 — 2013 Сцяг Ірландыі Ірландыя 37 (3)
Трэнерская кар’ера
2018 — Сцяг Англіі Гайзлі в.а.

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 20 лютага 2018.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 12 чэрвеня 2013.

Шон Патрык Сент-Леджэр-Хол (англ.: Sean Patrick St Ledger-Hall; нар. 28 снежня 1984, Соліхал каля Бірмінгема, Англія) — ірландскі і англійскі футбаліст, абаронца клуба «Гайзлі» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Ірландыі. Кар’ера Сент-Леджэра пачалася ў горадзе Пітэрбора. Ён трапляў у «Прэстан Норт Энд», а таксама некаторы час правёў у арэндзе ў клубе «Мідлсбра» да свайго пераезду ў стан «Лестэр Сіці» ў 2011 годзе.

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

«Пітэрбора Юнайтэд»[правіць | правіць зыходнік]

Кар’ера Сент-Леджэра пачалася з моладзевага складу каманды «Пітэрбора Юнайтэд», пасля якога ён патрапіў у яе асноўны склад у 2002 годзе. У гэтым клубе, у асноўным, выконваў ролю цэнтральнага абаронцы, аднак часам выступаў і ў ролі апорнага паўабаронцы.

«Прэстан Норт Энд»[правіць | правіць зыходнік]

У ліпені 2006 года Сент-Леджэр падпісаў кантракт з клубам «Прэстан Норт Энд» на тры гады за ганарар у 225 тысяч фунтаў стэрлінгаў.

«Мідлсбра»[правіць | правіць зыходнік]

У верасні 2009 года ён, на правах арэнды, перайшоў у «Мідлсбра» з правам падоўжыць арэнду ў зімовае трансфернае акно[2], але каманды не здолелі дамовіцца, і абаронцу прыйшлося вярнуцца ў «Прэстан Норт Энд»[3]. Яго дэбют за «Мідлсбра» адбыўся 15 верасня 2009 года ў матчы супраць «Шэфілд Уэнсдэй» (3:1), а першы гол ён забіў 26 верасня ў гульні супраць «Ковентры Сіці» (2:2).

«Лестэр Сіці»[правіць | правіць зыходнік]

3 2011 па 2014 год з’яўляўся іграком «Лестэр Сіці». 9 мая 2014 года пакінуў клуб пасля таго як скончыўся тэрмін дзеяння кантракта.

Амерыканскія клубы[правіць | правіць зыходнік]

27 лістапада 2014 года Сент-Леджэр стаў іграком «Іпсвіч Таўн», падпісаўшы кароткатэрміновы кантракт, але не правёў за клуб ніводнага матча і ўжо ў снежні пакінуў яго.

5 сакавіка 2015 года пасля паспяховага прагляду падпісаў кантракт з клубам амерыканскай МЛС «Арланда Сіці». Аднак, у жніўні таго ж года кантракт быў разарваны, прычынай стаў пропуск іграком некалькіх дзён трэніровак. Неўзабаве стаў іграком іншага амерыканскага клуба «Каларада Рэпідс». У сезоне 2016 не выступаў, і па яго заканчэнні пакінуў «Каларада Рэпідс».

Вяртанне ў Англію[правіць | правіць зыходнік]

У кастрычніку 2017 года перайшоў у клуб пятага англійскага дывізіёна «Соліхал Мурс», за які згуляў у адным матчы Кубка Англіі. У студзені 2018 года перабраўся ў «Гайзлі», дзе стаў таксама гуляючым трэнерам.

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Не зважаючы на тое, што Сент-Леджэр і нарадзіўся ў Англіі, але ўсё ж ён палічыў за лепшае гуляць за сваю гістарычную радзіму, як у свой час і яго дзядуля з горада Карлоў. Яго дэбют за зборную Ірландыі адбыўся 6 чэрвеня 2009 года ў матчы адборачнага турніру да чэмпіянату свету 2010 года супраць зборнай Балгарыі, які скончыўся з лікам 1:1[4].

Зноскі

  1. Sean St. Ledger // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. St Ledger completes Boro switch. BBC Sport
  3. Strachan reveals St Ledger talks. Skysports
  4. Sean St. Ledger. Футбольная Асацыяцыя Ірландыі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]