Шон Уільям Скот
Шон Уільям Скот | |
---|---|
Род дзейнасці | тэлеакцёр, кінаакцёр, акцёр, кінапрадзюсар, акцёр агучвання |
Дата нараджэння | 3 кастрычніка 1976 (48 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Шон Уільям Скот (англ.: Seann William Scott; нар. 3 кастрычніка 1976, Катыдж-Гроў, Мінесота, ЗША) — амерыканскі акцёр.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Шон Уільям Скот нарадзіўся ў Катыдж-Грове, Мінесота. Пасля заканчэння школы ён пераехаў у Лос-Анджэлес. Пасля няўдалага праслухоўвання на ролю ў серыяле «Усе мае дзеці», зняўся ў эпізодах серыялаў «Нешчаслівыя разам» і «Правільныя рэчы». У 1997 годзе адыграў ролю Дэрэка ў тэлефільме «У выгнанні з нараджэння».
Скот дэбютаваў на вялікім экране ў 1999 годзе ў карціне «Амерыканскі пірог», сыграўшы ролю Стыва Стыфлера, якая прынесла яму шырокую вядомасць. У 2000 годзе ён зняўся ў ролях школьніка Білі Хічкака ў трылеры «Пункт прызначэння» і І Эла Фалта ў камедыі «Дарожная прыгода». У 2001 годзе ён паўтарыў ролю Стыфлера ў фільме «Амерыканскі пірог», у 2003 годзе — у фільме «Амерыканскі пірог: Вяселле», а ў 2012 годзе — «Амерыканскі пірог: Усе ў зборы».
У 2011 годзе сыграў ролю Дага Глата, галоўнага героя фільма «Выкідала», а ў 2017 годзе паўтарыў гэтую ролю ў фільме «Выкідала: Эпічны замес». У 2018—2019 гадах граў адну з галоўных роляў у серыяле «Смяротная зброя».
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]