Шопскі салат

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аўтарства
Краіна паходжання
Кампаненты
Асноўныя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Інгрэдыенты салата

Шопскі салат (балг.: Шопска салата, макед.: Шопска салата, чэшск.: Šopský salát) — страва усходнееўрапейскай кухні, папулярная ў Балгарыі, Паўночнай Македоніі, Сербіі, Чарнагорыі, Албаніі, Чэхіі. Па паходжанні — з заходняй Балгарыі (шопы — этнічная група балгараў).

У склад салата ўваходзяць наступныя інгрэдыенты: памідоры, агуркі, цыбуля, балгарскі перац (свежы, марынаваны або смажаны), сыры брынза, сірэне (шопскі сыр) або фета, пятрушка, аліўкі, аліўкавы алей, воцат, соль, молаты перац. Гародніну і зеляніну дробна сякуць, пасля чаго пасыпаюць цёртым сырам і запраўляюць алеем.

Шопскі салат лічыцца нацыянальным ў Балгарыі і там яго часта гатуюць, размяшчаючы інгрэдыенты ў наступным парадку: унізе — памідоры, потым — агуркі і зверху — брынза. Белая брынза, зялёныя агуркі і чырвоныя памідоры — атрымліваецца колер балгарскага сцяга.

Шопскі салат часта ўжываецца ў якасці закускі мезе да ракіі.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]