Шпакоўшчынскі сельсавет

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Шпакоўшчынскі сельсавет
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Полацкі раён
Уключае 21 населены пункт
Адміністрацыйны цэнтр Шпакоўшчына
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Дата скасавання 8 красавіка 2004
Код аўтам. нумароў 2

Шпакоўшчынскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Полацкага раёна Віцебскай вобласці Рэспублікі Беларусь. Цэнтр — вёска Шпакоўшчына. Сельсавет ліквідаваны 8 красавіка 2004 года.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

20 жніўня 1924 года ўтвораны ў складзе Ветрынскага раёна Полацкай акругі (да 26 ліпеня 1930 года і з 21 чэрвеня 1935 года; з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці, з 20 верасня 1944 года да 8 студзеня 1954 года — Полацкай вобласці). 8 ліпеня 1931 года Ветрынскі раён скасаваны, сельсавет быў далучаны да Полацкага раёна. 12 лютага 1935 года сельсавет перададзены ў склад адноўленага Ветрынскага раёна. 20 студзеня 1960 года раён зноў быў скасаваны, сельсавет канчаткова быў далучаны да Полацкага раёна. 8 красавіка 2004 года Шпакоўшчынскі сельсавет скасаваны, населеныя пункты перададзеныя Астроўшчынскаму сельсавету.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.