Шпалеры (садова-паркавае мастацтва)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гарызантальныя шпалеры

Шпалеры — канструкцыі, да якіх мацуюць дрэвы або кусты, каб надаць ім пэўную форму. Выкарыстоўваюць шпалеры або дзеля дэкаратыўнай мэты, або для павышэння ўраджайнасці фруктовых дрэў і кустоў.

Выкарыстанне ў сельскай гаспадарцы[правіць | правіць зыходнік]

Перавагі, якія дае выкарыстанне шпалер пры вырошчванні сельскагаспадарчых (звычайна фруктовых) раслін:

  • Магчымасць больш шчыльнай пасадкі раслін (дзеля эканоміі сельскагаспадарчых плошчаў)
  • Магчымасць надання раслінам "правільнай" формы, то ёсць формы пры якой расліны маюць максімальную ўраджайнасць.

Выкарыстанне ў садова-паркавай архітэктуры[правіць | правіць зыходнік]

Шпалеры — важны элемент садова-паркавага мастацтва. Яны, у прыватнасці, выконваюць наступныя функцыі:

  • Яны могуць эстэтычна аддзяляць розныя функцыянальныя зоны парку або саду.
  • З дапамогай шпалер можна "маскіраваць" эстэтычна непрывабныя аб'екты (напрыклад, тэхнічныя збудаванні).
  • Могуць выконваць функцыю загараджальную

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гете Р. Использование стен строений под шпалерные культуры: руководство к воспитанию плодовыых и виноградных шпалер у домовых стен. ― СПб., Имп. Рос. общ-во плодоводства, 1912. С. 77
  • Андрезен К. Культура плодовых дерев на воздухе, при шпалерных стенах: Руководство к воспитанию плодовых дерев шпалерой с применением ко всем полосам России: состояние по долголетним опытам садоводом Андрезеном. ― СПб., Тип. В. Нусвальта, 1872. С. 89
  • Bartosiewicz A. Urządzanie terenów zieleni. ― WSiP, Warszawa 1998
  • Pokorski J., Siwiec A. Kształtowanie terenów zieleni. ― WSiP, Warszawa 1983

Спасылка[правіць | правіць зыходнік]