Шпінат агародны

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Шпінат агародны
Spinacia oleracea Spinazie bloeiend.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Spinacia oleracea L.

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   20709
NCBI   3562
IPNI   ???
TPL   ???

Шпінат агародны (Spinacia oleracea) — травяністая расліна сямейства аксамітнікавых. Вырошчваецца як харчовая расліна.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Аднагадовая, холадаўстойлівая (вегетацыйны перыяд 25—30 дзён), перакрыжаванаапыляльная, у асноўным двухдомная расліна. Спачатку дае разетку сакавітага лісця, якое спажываюць у ежу, пазней — кветкавае сцябло. Лісце шпінату мае ў сабе 0,5% клятчаткі, 2,28% сырога бялку, 55 мг вітаміну С на 100 г сырой масы рэчыва, фоліевую кіслату і інш. Па наяўнасці жалеза шпінат пераўзыходзіць іншыя агароднінныя культуры.

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Маладое лісце шпінату спажываюць у салатах, супах, як гарнір, для кансервавання і інш.; карысны ў дзіцячым дыетычным харчаванні пры малакроўі і страўнікава-кішачных захворваннях.

Агратэхніка[правіць | правіць зыходнік]

Шпінат патрабуе ўрадлівай і вільготнай глебы з рэакцыяй блізкай да нейтральнай. У адкрытым і ахаваным грунце шпінат вырошчваюць як самастойную культуру або ім ушчыльняюць іншыя культуры. Сеюць у некалькі тэрмінаў з інтэрвалам 10—12 дзён напачатку вясны, летам — больш познія сарты, менш схільныя да стралкавання. Сеюць пяціраднымі стужкамі. Догляд за пасевамі ўключае рыхленне міжрадкоўяў, праполванне, паліванне. Убіраюць шпінат раніцай выбарачна праз 20—30 дзён пасля сяўбы, калі ёсць 5—6 развітых лістоў цёмна-зялёнага колеру і не ўтварыліся кветкавыя сцёблы. Расліну вырываюць з коранем, атрасаюць зямлю і складваюць у драўляныя скрынкі.

Зноскі

  1. Выкарыстоўваецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Двухдольныя».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Энцыклапедыя сельскага гаспадара. — Мн.: БелЭн, 1993.