Шпітальныя могілкі (Мінск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Шпітальныя могілкі — адны з могілак Мінска, цяпер не існуюць.

Прызначаліся для пахавання вайскоўцаў, якія памерлі ў шпіталі, як і цяпер вядомыя Вайсковыя могілі. Заснаваны, па розных звестках або ў 1840-я гады[1], або, паводле легенды карты Мінска 1903 года, у 1881 годзе[2]. Знаходзіліся ў раёне колішняга тралейбуснага дэпо на скрыжыванні вуліцы Чырвонай і праспекта Машэрава[3][4]. Паводле карты ХІХ ст., займалі зусім невялікую тэрыторыю на скрыжаванні Чырвонай і 1-й Даўгабродскай вуліц[5]. Гэтая ж карта адзначае наяўнасць царквы або капліцы на гэтых могілках у пачатковы перыяд іх існавання. З прычыны невялікай тэрыторыі ўчастка былі напоўнены да канца ХІХ ст.[6] і, па некаторых звестках, закрыты для пахавання ў 1895 годзе[7]. Паводле ўспамінаў старажылаў, не былі перанесены ў іншае месца падчас ліквідацыі пад заснаванне тралейбуснага дэпо[8]. З другога боку, гісторык Іван Сацукевіч прыводзіць шэраг дакументальных сведчанняў, што гэтыя могілкі ніколі не існавалі[9].

Зноскі

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]