Шпітальныя могілкі (Мінск)
Шпітальныя могілкі | |
---|---|
Размяшчэнне | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | Мінск |
Гісторыя | |
Дата заснавання | 1840-я гады ці 1881 год |
Дата закрыцця | 1895 |
Шпітальныя могілкі — адны з могілак Мінска, цяпер не існуюць.
Прызначаліся для пахавання вайскоўцаў, якія памерлі ў шпіталі, як і цяпер вядомыя Вайсковыя могілі. Заснаваны, па розных звестках або ў 1840-я гады[1], або, паводле легенды карты Мінска 1903 года, у 1881 годзе[2]. Знаходзіліся ў раёне колішняга тралейбуснага дэпо на скрыжыванні вуліцы Чырвонай і праспекта Машэрава[3][4]. Паводле карты ХІХ стагоддзя, займалі зусім невялікую тэрыторыю на скрыжаванні Чырвонай і 1-й Даўгабродскай вуліц[5]. Гэтая ж карта адзначае наяўнасць царквы або капліцы на гэтых могілках у пачатковы перыяд іх існавання. З прычыны невялікай тэрыторыі ўчастка былі напоўнены да канца ХІХ стагоддзя[6] і, па некаторых звестках, закрыты для пахавання ў 1895 годзе[7]. Паводле ўспамінаў старажылаў, не былі перанесены ў іншае месца падчас ліквідацыі пад заснаванне тралейбуснага дэпо[8]. З другога боку, гісторык Іван Сацукевіч прыводзіць шэраг дакументальных сведчанняў, што гэтыя могілкі ніколі не існавалі[9].
Зноскі
- ↑ Вайсковыя могілкі Архівавана 4 сакавіка 2016. // Некропалі Беларусі
- ↑ [1] Архівавана 5 сакавіка 2016.
- ↑ Очень старый снимок Just be // Livejournal
- ↑ Стройки «забор в забор» и могилки, забытые родственниками. Большие проблемы малых кладбищ Минска Архівавана 5 сакавіка 2016. // TUT.BY
- ↑ Дадзеныя ХІХ стагоддзя
- ↑ [2] Архівавана 4 сакавіка 2016.
- ↑ The Military Cemetery Архівавана 5 сакавіка 2016. // Place.by
- ↑ Еще немного воспоминаний старожила Минска А. П. Санько о городе // Блог Андрэя Берастоўскага
- ↑ Иван Сацукевич. Минск стоит на костях? Объясняем на конкретном примере, почему это неправда Архівавана 24 ліпеня 2018. // Портал TUT.BY
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Шпітальныя могілкі на рэпрадукцыі карты Мінска 1898 г. (пункт 48)
- Шпітальныя могілкі на карце Мінска 1903 г. Архівавана 5 сакавіка 2016. (пункт 7)