Шпіцрутэн
Шпіцрутэн (ням.: Spießrutenlaufen, Spiess — дзіда, піка і Rute — дубец) — доўгі, гнуткі і тоўсты дубец з лазняку (вярбовага хмызняку) альбо (пазней) штатны металічны шомпал да дульназараднай агнястрэльнай зброі, які ўжываўся для цялесных пакаранняў (пакаранне шпіцрутэнамі) у XVII—XIX стагоддзях у Еўропе.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]З’явіўшыся ў шведскай арміі ў XVII стагоддзі, шпіцрутэны былі неўзабаве распаўсюджаныя ў большасці еўрапейскіх армій. У рускай імператарскай арміі цялеснае пакаранне шпіцрутэнамі было ўведзена Пятром I у 1701 годзе і ўжывалася ў сухапутных войсках. Шпіцрутэны папярэдне вымочваць у салёнай вадзе.
У Расіі шпіцрутэны ўжываліся таксама для пакарання грамадзянскіх асоб (перш за ўсё з падатных саслоўяў) па прыгаворы ваеннага суда і паводле пастановы пра ссыльных. Асуджанага прымушалі праходзіць скрозь строй з 100—800 салдат, якія дубцамі білі асуджанага па спіне. У пачатку XIX стагоддзя колькасць удараў даходзіла да 6 тысяч[1]. У гэтым выпадку «прагнанне скрозь строй» было раўнасільна смяротнаму пакаранню. У Расіі шпіцрутэны адменены 17 красавіка 1863 года пасля ваеннай рэформы Аляксандра II.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Л. Толстой. «После бала».
- Ф. Достоевский. «Записки из Мёртвого дома».
- К. Паустовский. «Северная повесть».
- А. И. Куприн. «Дознание».
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Шпіцрутэн