Штабін
| Вёска | |
| Штабін | |
|---|---|
| польск.: Sztabin | |
| 53°41′00″ пн. ш. 23°07′00″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Ваяводства | Падляскае |
| Павет | Аўгустоўскі |
| Гміна | Штабін |
| Гісторыя і геаграфія | |
| Часавы пояс | UTC+1, летам UTC+2 |
| Насельніцтва | |
| Насельніцтва |
|
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Паштовы індэкс | 16-310 |
| Іншае | |
| 0769960 | |
| Паказаць/схаваць карты | |
Штабін[2][3][4] (польск.: Sztabin) — вёска ў Польшчы, на рацэ Бебжы. Уваходзіць у склад Аўгустоўскага павета Падляскага ваяводства, сядзіба вясковай гміны Штабін.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]
Вялікае Княства Літоўскае
[правіць | правіць зыходнік]Гісторыя Штабіна пачалася ў XVI стагоддзі, калі Храптовічы заснавалі тут вёску Асінкі. У гэты час мясцовасць уваходзіла ў склад Гарадзенскага павета Троцкага ваяводства.
У 1513 годзе з фундацыі Фёдара Храптовіча ў Асінках была пабудавана капліца. У 1627 годзе Адам Храптовіч пабудаваў у вёсцы царкву. Каля 1656 года замест царквы пачаў дзейнічаць касцёл[5].
У 1760 годзе канцлер Яўхім Храптовіч надаў Асінкам новую назву — Штабін. У 1766 годзе мястэчка атрымала прывілей на таргі і кірмашы.
Пад уладай Расійскай імперыі
[правіць | правіць зыходнік]У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Штабін апынуўся ў складзе Прусіі, у 1807 годзе згодна з Тыльзіцкім мірным дагаворам — у складзе Расійскай імперыі, у Сейненскім павеце Аўгустоўскай губерні.
У XIX стагоддзі Штабін знаходзіўся ў валоданні Бжастоўскіх. На 1827 год у мястэчку было 63 будынкі.
Найноўшы час
[правіць | правіць зыходнік]З 1915 года да 1918 года акупіраваны германскімі войскамі. Пасля польска-савецкай вайны, згодна з Рыжскім мірным дагаворам 1921 года, Штабін у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Беластоцкім ваяводстве.
З пачаткам Другой сусветнай вайны 15 верасня 1939 года Штабін акупавалі войскі Трэцяга Рэйха, але праз тыдзень вёску перадалі СССР згодна з пактам Молатава-Рыбентропа. У лістападзе 1939 года Штабін увайшоў у склад БССР, у Беластоцкую вобласць. З чэрвеня 1941 да верасня 1944 года вёска зноў знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. 16 жніўня 1945 года ўлады СССР перадалі Штабін Польскай Народнай Рэспубліцы. У 1975—1998 гадах вёска ўваходзіла ў склад Сувальскага ваяводства.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- XIX стагоддзе: 1827 год — 447 чал.[6]
- XXI стагоддзе: 2006 год — 920 чал.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]
- Касцёл Святога Якуба (1910)
- Каталіцкія могілкі
Страчаная спадчына
[правіць | правіць зыходнік]- Сядзіба (XIX ст.)
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ https://bdl.stat.gov.pl/api/v1/data/localities/by-unit/062013901072-0769960?var-id=1639616&format=jsonapi Праверана 5 кастрычніка 2022.
- ↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: Белкартаграфія. — Т. 2 / [складзены і падрыхтаваны да друку ў 2012 г. ; спецыяльны змест распрацавалі: Я. К. Анішчанка і інш.]. — 1 атлас (347, [4] с.) : каляр., карты, тэкст, іл., паказальнік с. — ISBN 978-985-508-245-4. С. 86.
- ↑ niva.bialystok.pl Штабін. www.google.com. Праверана 14 лютага 2026.
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 236-2010 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Рэспублікі Польшча на беларускую мову». Гл. польска-беларускую практычную транскрыпцыю.
- ↑ Sosna G., Troc-Sosna A. Zapomniane dziedzictwo. Nie istniejące już cerkwie w dorzeczu Biebrzy i Narwi. — Białystok: Wydawnictwo Orthdruk, 2002.
- ↑ Chlebowski B. Sztabin // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom III: Haag — Kępy (польск.). — Warszawa, 1882. S. 556.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Sztabin // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XII: Szlurpkiszki — Warłynka (польск.). — Warszawa, 1892. — S. 47.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Штабін- Штабін на сайце Radzima.org