Штатыў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Canon PowerShot A430 на штатыве

Штаты́ў (ням.: Stativ), трыпод (ад грэч.: τρί — тры + πόδι — нага), трыножак — пераносная апора для аптычных прылад (фота-, відэа-, кінакамер, падзорных труб, тэадалітаў і да т. п.), служыць для дакладнага навядзення і захавання іх становішча ў працэсе работы.

Усе фатаграфічныя штатывы маюць тры апоры, мацаванне для фотаапарата, часта аснашчаныя паваротным механізмам (галоўкай) для навядзення прылады. Апоры звычайна тэлескапічныя дзеля эканоміі месца, калі штатыў не выкарыстоўваецца, і вырабляюцца з алюмінію, вугляпластыку, сталі, дрэва ці пластмасы.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]