Штат Паўднёвая Дакота

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Паўднёвая Дакота
Сцяг Паўднёвай Дакоты ГербПаўднёвай Дакоты
Сцяг Паўднёвай Дакоты Герб Паўднёвай Дакоты
Мянушка штата: «Штат каётаў»,
«Штат гары Рушмар»(англ.: Mount Rushmore State)
Штат Паўднёвая Дакота на карце ЗША
Іншыя штаты ЗША
Сталіца Пір (Паўднёвая Дакота)
Плошча
 — Усяго

199 905 км²
Насельніцтва
 - Усяго (2000)
 — Шчыльнасць

755 тыс.
3,84/км²
Вышыня над ур-м мора
 — Сярэдняя вышыня

670 м


Паўднёвая Дакоташтат на поўначы цэнтральнай часткі ЗША, адзін з так званых штатаў Паўночна-Заходняга Цэнтра. Насельніцтва 755 тыс. чалавек (46-е месца сярод штатаў, дадзеныя 2000 г.). Сталіца — горад Пір, найбуйнейшы горад — Су-Фолс. Дэвіз: Улада народа па волі Божай. Афіцыйная мянушка: |«Штат каётаў».

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Плошча штата 199,9 тыс. км². На поўначы Паўднёвая Дакота мяжуе з Паўночнай Дакотай, на ўсходзе — з Мінесотай і Аявай, на поўдні — з Небраскай, на захадзе — з Ваёмінгaм і Мантанай.

Праз тэрыторыю Паўднёвай Дакоты з поўначы на поўдзень цячэ рака рака Місуры, якая тут утварае каньён глыбінёй да 150 м. На ўсход ад ракі знаходзяцца чарназёмныя прэрыі, на захад — Вялікія раўніны.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першымі тэрыторыю сучаснай Паўднёвай Дакоты даследавалі ў 18 ст. французы. У 1743 годзе гэтая тэрыторыя была абвешчана французскай. Яна ўвайшла ў склад вялікай калоніі Луізіяны. У 1803 годзе Францыя прадала Луізіяну ЗША. Паўднёвая Дакота стала часткай Злучаных Штатаў. Масавае засяленне гэтай тэрыторыі пачалося ў 70-х гадах 19 ст., калі ў гарах Блэк-Хілз былі знойдзены запасы золата. У 1889 годзе Паўднёвая Дакота атрымала афіцыйны статут штата ЗША.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]