Перайсці да зместу

Штослад

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Штослад-латок

Што́слад (ням.: Stoßlade) — сталярнае прыстасаванне ў выглядзе латка для пілавання дошак (таксама любога іншага профільнага піламатэрыялу) пад вуглом, які, як правіла, складае 45° ці 90°. Вырабляецца з пластмасы, часам з дрэва ці алюмініевых сплаваў.

Матэрыял укладваецца ў латок штослада (часам прыціскаецца шрубцынгай) і распілоўваецца праз бакавыя прарэзы. Для працы са штосладам выкарыстоўваецца адмысловая піла з цвёрдым высокім палатном і дробным зубам, як правіла, без разводкі (шліцоўка).

Выкарыстоўваецца для распілоўвання плінтусаў, багетных планак, дошак для дзвярных вушакоў, іншага піламатэрыялу і да т.п. пры падрыхтоўцы злучэння «на вус».

Паваротны штослад (Стэнлі  (англ.), 1917)

Металічны штослад мае пілу (ці накіравальнікі для яе) на паваротнай пляцоўцы, якую можна зафіксаваць пад любым вуглом.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Стусло // Н. Комиссарова. Все о ремонте. Современная иллюстрированная энциклопедия. ЭКСМО, 2014. С. 15.
  • Jacob, Walter W. Justus Traut’s Improved Miter Box(недаступная спасылка) // The Chronicle of the Early American Industries Association, Inc. 60.1 (2007): 33. (англ.)
  • Jacob, Walter W. Stanley’s Open-Front Miter Box, No. 150(недаступная спасылка) // The Chronicle of the Early American Industries Association, Inc. 60.2 (2007): 84. (англ.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]