Штрайф

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Спаборніцтвы на Штрайфе.

Штрайф (ням.: Streif) — гарналыжная траса каля Кіцбюэля ў Аўстрыі. З 1937 г. яна з'яўляецца месцам правядзення міжнароднай гонкі Ханенкам.

Штрайф вызнаецца за адну з найбольш складаных і небяспечных гоначных трас у свеце, а хуткасны спуск ды супергігант на Штрайфе прызнаныя найбольш складанымі ў свеце.

Калі ў раёне Кіцбюэля праходзяць любыя гарналыжныя спаборніцтвы, то траса Штрайф з'яўляецца абавязковай у іх рэгламенце. Нягледзячы на тое, што Штрайф пазначаны як чырвоная (г. зн. сярэдняй складанасці) траса, ён мае тры экстрэмальныя ўчасткі, якія асобна пазначаюцца на лыжных картах у мэтах забеспячэння бяспекі гарналыжнікаў.