Штурм Ургі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Штурм Ургі
Рэзідэнцыя Богда-гэгэна на поўнач ад гары Богда-Хан-уул - месца дзеяння аднаго з ключавых эпізодаў штурму
Дата 1-4 лютага 1921 года
Месца Урга, Манголія
Вынік Разгром кітайскага гарнізона, аднаўленне незалежнасці Манголіі
Праціўнікі
Расія Азіяцкая дывізія Кітайскі гарнізон
Камандуючыя
ген. Р. Ф. Унгерн-Штэрнберг
ген. Б. П. Разухін
ген. Чжан Ціньхуй,
ген. Го Сунлін, ген. Чу Ліцзян, ген. Ма
Сілы бакоў
1460 чалавек[1]
12 кулямётаў
4 гарматы
~10 000 чалавек[2]
72 кулямёты
18 гармат

Штурм Ургі — сталіцы Аўтаномнай Манголіі — меў месца 1—4 лютага 1921 года. У выніку штурму Азіяцкая конная дывізія пад камандаваннем генерал-лейтэнанта Р. Ф. фон Унгерн Штэрнберга змагла пабіць шматкроць перасягаючага іх па колькасці і ўзбраенні акупацыйны кітайскі гарнізон горада.

Перадгісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У ліпені 1919 года кітайскія войскі пад камандаваннем генерала Сюй Шучжэна акупавалі сталіцу Манголіі Ургу (манг.: Нийслэл хүрээ), якая абвясціла незалежнасць ад Кітая. Аўтаномія ханства была ліквідавана, мангольскі нацыянальны ўрад распушчаны, а сам Богда-хан ўзяты пад хатні арышт.

Увосень 1920 года Азіяцкая Конная дывізія генерала Унгерн-Штэрнберга, на якую ціснуда РСЧА, увайшла ў Манголію з Даурыі. Унгерн, не атрымаўшы пропуску ад кітайцаў для паходу на Троіцкасаўск, прыняў рашэнне пра неадкладны штурм.[3]. Першы няўдалы штурм адбыўся 26-27 кастрычніка і 1—4 лістапада, калі кітайскі гарнізон, перахапіўшы ініцыятыву ў надыходных і карыстаючыся значнай лікавай перавагай і лепшым матэрыяльным забеспячэннем, здолеў рассеяць дывізію, што адышла на р. Тэрэлджыйн-Гол у вярхоўі Туула[4], а потым на Керулен. Унгерн, аднак, не адмовіўся ад плана ўзяцця сталіцы.

Рыхтоўля штурму[правіць | правіць зыходнік]

Генерал Унгерн-Штэрнберг праз 8 месяцаў пасля падзей.

Цягам двух месяцаў, што прайшлі з часу папярэдняга штурму, Азіяцкая дывізія вырасла практычна ўдвая (да 1460 чал.)[1] і была часткова рэарганізавана; мела 12 кулямётаў і 4 гарматы. Мангольскае насельніцтва шырыла чуткі пра тое, што Унгерн фармуе вялікае мангольскае войска колькасцю да 5 тыс. чал., што стала вядома і кітайскаму камандаванню, якое за ўвесь час акупацыі не праводзіла ніякіх фартыфікацыйных прац і не магло пацвердзіць верагоднасць гэтых звестак з-за адсутнасці наладжанай разведвальнай службы[5].

Для новага штурму палкоўнікам Дубовікам быў распрацаваны дэталёвы план узяцця горада, ухвалены вышэйшымі афіцэрамі дывізіі і падрабязна даведзены старэйшаму і малодшаму каманднаму складу.

26 студзеня да поўначы і да паўднёвага захаду ад Ургі было адпраўлена два разведвальныя атрады ў 500 і 200 чал., якія ўхілілі пагрозу контратак з тылу і захапілі зброю, рыштунак і конскія табуны кітайцаў, якія не прынялі бой.

29 студзеня да Унгера ў даліну У-Булан (паўднёва-ўсходней Ургі) са сталіцы прыбыў «важны лама»[6], які прывёз яму ліст-хадак ад Богда-гэгэна з дабраславеннем на выгнанне кітайцаў з Манголіі. На словах лама перадаў Унгеру план папярэдняга выкрадання Богда-хана з-пад хатняга арышту ў яго рэзідэнцыі.

У ноч на 1 лютага дзве сотні тыбетцаў, манголаў і буратаў на чале з Ц. Ж. Тубановым, баргутом Луўсанам і тыбетцам Саджа-ламай скіраваліся з даліны У-Булан на паўднёва-заходні схіл гары Богд-Хан-Уул з мэтай вызваліць з-пад арышту Богда-гэгэна VIII. Галоўныя сілы белых рушылі на горад. У той жа дзень атрад пад камандаваннем Разухіна захапіў перадавыя пазіцыі кітайцаў паўднёвей Ургі. Дзве сотні пад камандай Хобатава і Нэймана падышлі да горада з паўднёвага ўсходу.

Наступствы[правіць | правіць зыходнік]

Незалежнасць Знешняй Манголіі была адноўлена; улада Богда-хана рэстаўравана, урад узноўлены.

Азіяцкая дывізія значна папоўнілася за кошт рускіх каланістаў ва Урзе і захапіла багатыя трафеі: 16 прылад, 60 кулямётаў, 5 тыс. стрэльбаў і 500 тыс. патронаў; а таксама атрымала плацдарм для наступу на занятую РСЧА Бурацію. Асабісты аўтарытэт Унгера сярод мангольскага насельніцтва незвычайна вырас. Богда-хан завітаў Унгеру тытул дарунак дархан-хашой-чын-вана ў ступені хана; многія падначаленыя барона атрымалі пасты мангольскіх князёў. Аднак Унгерн у выніку не стаў ні дыктатарам, ні ханам Манголіі: ён дзеяў з санкцыі манарха, у кіраванне краінай не ўмешваўся; атрымаў толькі мангольскі тытул, але не зямельны надзел і адпаведную ўладу.

Зноскі

  1. а б Торновский М. Г. События в Монголии-Халхе в 1920—1921 годах // Легендарный барон: неизвестные страницы гражданской войны. — м.: КМК, 2004 — с. 208 — ISBN 5-87317-175-0
  2. Князев Н. Н. Легендарный барон // Легендарный барон: неизвестные страницы гражданской войны. — м.: КМК, 2004 — с. 56 — ISBN 5-87317-175-0
  3. Торновский М. Г. События в Монголии-Халхе в 1920—1921 годах // Легендарный барон: неизвестные страницы гражданской войны. — м.: КМК, 2004 — с. 202 — ISBN 5-87317-175-0
  4. Торновский М. Г. События в Монголии-Халхе в 1920—1921 годах // Легендарный барон: неизвестные страницы гражданской войны. — м.: КМК, 2004 — с. 204 — ISBN 5-87317-175-0
  5. Торновский М. Г. События в Монголии-Халхе в 1920—1921 годах // Легендарный барон: неизвестные страницы гражданской войны. — м.: КМК, 2004 — с. 213 — ISBN 5-87317-175-0
  6. Торновский М. Г. События в Монголии-Халхе в 1920—1921 годах // Легендарный барон: неизвестные страницы гражданской войны. — м.: КМК, 2004 — с. 209 — ISBN 5-87317-175-0