Перайсці да зместу

Штэфан Фюле

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Штэфан Фюле
чэшск.: Štefan Füle
Еўрапейскі камісар па пытаннях пашырэння і палітыкі добрасуседства[d]
9 лютага 2010 1 лістапада 2014
Папярэднік Олі Рэн
Пераемнік Ёганес Ган[d]
пасол Чэхіі ў Вялікабрытаніі[d]
2003 2005
Папярэднік Павел Сейфтэр[d]
Пераемнік Ян Вінклер[d]
2-і міністр еўрапейскіх спраў Чэхіі[d]
8 мая 2009 30 лістапада 2009
Папярэднік Аляксандр Вондра[d]
Пераемнік Юрай Хмел[d]

Нараджэнне 24 мая 1962(1962-05-24)[1][2][…] (64 гады)
Грамадзянства
Партыя
Адукацыя
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
Cross of Merit of the Minister of Defence of the Czech Republic 1st Class Афіцэрскі крыж Ордэна Заслуг перад Рэспублікай Польшча камандор ордэна Вялікага князя Літоўскага Гядзімінаса узнагарода «Залатая ліпа»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Штэфан Фюле (чэшск.: Štefan Füle; нар. 24 мая 1962, Сокалаў, Чэхаславакія) — чэшскі палітык, еўрапейскі камісар па пытаннях пашырэння і палітыкі добрасуседства з 9 лютага 2010 года (другі склад камісіі Барозу).

У 1980-1981 вучыўся на філасофскім факультэце Карлава ўніверсітэта, у 1981-1986 вучыўся ў МДІМА. Працаваў у дэпартаменце па сувязях з ААН міністэрства замежных спраў Чэхаславакіі; удзельнічаў у праграме ААН па раззбраенні, у 1990-1995 быў першым сакратаром чэхаславацкай (затым — чэшскай) дэлегацыі ў ААН. У 1995-1996 узначальваў дэпартамент па сувязях з ААН міністэрства замежных спраў Чэхіі, у 1996-1998 — дэпартамент палітыкі бяспекі там жа. У 1998-2001 быў паслом Чэхіі ў Літве, у 2003-2005 — паслом у Вялікабрытаніі, у 2005-2009 — пастаянным прадстаўніком Чэхіі пры НАТА.

У 2001-2002 быў намеснікам міністра абароны. У маі — лістападзе 2009 года займаў пасаду міністра па еўрапейскіх справах. 9 лютага 2010 года ўвайшоў ва другі склад Еўракамісіі пад кіраўніцтвам Жазэ Мануэла Дурана Барозу. Такім чынам, ён змяніў Уладзіміра Шпідлу ў якасці прадстаўніка Чэхіі ў Еўракамісіі.

Свабодна валодае англійскай і рускай мовамі.

Зноскі

  1. Štefan Füle // The Fine Art Archive — 2003.
  2. 1 2 3 Evidence zájmových osob StB
  • CV Штэфана Фюле на сайце Еўракамісіі (англ.)
  • Еўракамісару выпісалі камандзіроўку ў Мінск. Беларускія навіны. 18 чэрвеня 2010 года. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка)