Шугалей 2
| Шугалей 2 | |
|---|---|
| Жанр | баявік |
| Рэжысёр | Максім Брыўс |
| Прадзюсары | Сяргей Шчаглоў, Генрых Кен |
| Сцэнарыст | Уладзімір Ізмайлаў |
| У галоўных ролях |
|
| Аператары | Яўген Кардунскі, Станіслаў Міхайлаў |
| Кампазітар | Віталь Муканяеў |
| Кінакампанія | Triiks Media |
| Працягласць | 124 хвілін |
| Краіны |
|
| Мовы | руская, арабская, англійская |
| Год | 2020 |
| Папярэдні фільм | Шугалей |
| Наступны фільм | Шугалей 3 |
| IMDb | ID 16402682 |
Шугалей 2 — расійска-туніскі баявік рэжысёра Максіма Брыўса, анансаваны 6 верасня 2020 года[1]. Кінакарціна заснавана на рэальнай гісторыі двух расіян, якія трапілі ў палон да баевікоў у Лівіі.
Перадгісторыя
[правіць | правіць зыходнік]5 ліпеня 2019 году выданне Bloomberg заявіла, што ў Лівіі арыштаваны двое расiян (Максім Шугалей і Самер Суэйфан) з Фонду абароны нацыянальных каштоўнасцяў (раней Фонд абвінавачваўся ва, нiбыта, умяшанні ў шэраг выбарных кампаній у афрыканскіх краінах[2][3]), якіх абвінавачвалі ў спробе паўплываць на прэзідэнцкія выбары. Пракуратура часовага ўрада Лівіі ў Трыпалі заяўляла, што расiяне спрабавалі дамагчыся сустрэчы з Саіфам аль-Ісламам Кадафі. У прыватнасці, ім двойчы ўдалося наведаць палітыка ў яго доме ў Зінтане[4][5][6]. Міністэрства замежных спраў Расіі звярнулася з афіцыйным запытам у МЗС Лівіі для высвятлення абставінаў затрымання. Расіянам не далі адваката і не дапусцілі супрацоўнікаў пасольства. Расійскія дыпламаты накіравалі ўладам Лівіі ноту пратэсту[7]. Кіраўнік Фонду аховы нацыянальных каштоўнасцяў Аляксандр Малькевіч заявіў, што «нікога не бянтэжыць, што выбараў няма». Малькевіч адзначыў, што ў Лівіі нават не прыняты закон аб выбарах, у парушэнні якога абвінавачваюць расiян[8]. У ФАНК пры гэтым заявілі, што іх супрацоўнікаў катавалі ў турме, а сам інцыдэнт назвалі «палітычным шантажом»[9].
1 мая 2020 г. выйшаў фільм «Шугалей», што зняты па ініцыятыве і падтрымцы ФАНК[10]. Кіраўнік фонду Аляксандр Малькевіч, які актыўна сачыў за лёсам захопленых расіян Максіма Шугалея і Самера Суэйфана і часткова ўдзельнічаў у іх вызваленні, заявіў, што фільм павінен быў прыцягнуць грамадскасць да іх гісторыі, а таксама дапамагчы зрушыць з мёртвай кропкі ў перамовах па іх вяртанні[11].
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]Дзеянні фільма адбываюцца праз год пасля першай часткі. Максім Шугалей і Самер Суэйфан усё яшчэ ўтрымліваюцца ў турме Мітыга баевікамі, звязанымі з урадам нацыянальнай згоды Фаіза Сараджа. Яго апанент фельдмаршал Халіфа Хафтар, з прычыны пачатку турэцкай інтэрвенцыі, прыпыняе наступленне на сталічны Трыпалі і загадвае адысці да лініі Сірт—Джуфра, дзе цяпер разгортваюцца асноўныя баі.
Сілы Сараджа і іх заходнія спонсары падключаюць ліберальныя расійскія СМІ, каб праз іх данесці думку аб шпіянажы з боку зняволеных супраць трыпалітанскіх уладаў. У той жа час Шугалея і Суэйфана прымушаюць прызнацца ў зборы разведданых падчас сваёй сацыялагічнай місіі, аднак тыя не пагаджаюцца. Між тым Максім перадае на волю вестку, уключаючы інфармацыю аб укладзе баевікоў і іх памагатых, сабраную падчас зняволення. У нейкі момант баевікі даведаліся пра каналы сувязі Шугалея і прыбраюць усіх, хто ўдзельнічаў у перадачы паведамленняў.
У гэты момант Фаіз Сарадж аказваецца ў цяжкім становішча з-за рускіх, так як з аднаго боку іх нельга адпусціць, таму-што палонныя могуць раскрыць небяспечныя даныя. Таксама Шугалея і Суэйфана нельга забіць, так як гэта прыцягне за сабой розныя ўскладненні. Тады вырашана было перавесці палонных з турмы баевікоў у больш камфартабельныя ўмовы. Пасля гэтага расійскія дыпламаты, якія займаліся пытаннем вызвалення суайчыннікаў, губляюць інфармацыю пра месцазнаходжанне зняволеных.
Фільм заканчваецца тытрамі, дзе было сказана, што лёс Шугалея і Суэйфана застаецца невядомым.
У ролях
[правіць | правіць зыходнік]| Акцёр | Персанаж |
|---|---|
| Кірыл Палухін | Максім Шугалей |
| Алег Абалян | Самер Хасан Алі Суэйфан |
| Сяргей Яцанюк | Аляксандр Пракоф’еў |
| Кацярына Рашэтнікава | Наталля Шугалей |
| Руслан Барабанаў | банкір |
| Алег Мяцелеў | Халіфа Хафтар |
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Премьера остросюжетного боевика «Шугалей-2» — в воскресенье на НТВ. НТВ (31.08.2020).
- ↑ Расследование о том, как Россия вмешивается в выборы в двадцати странах Архівавана 5 ліпеня 2019.
- ↑ «Проект»: связанные с Пригожиным политтехнологи работают в 20 африканских странах(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 ліпеня 2019. Праверана 20 верасня 2020.
- ↑ Libya Arrests Two Russians Accused of Trying to Influence Vote
- ↑ Двух россиян арестовали в Ливии за попытку повлиять на выборы
- ↑ В генпрокуратуре ПНС рассказали о местонахождении Сейфа аль-Ислама
- ↑ МИД РФ выясняет причины задержания в Ливии россиян. 2019-07-08. Праверана 2019-08-05.
- ↑ Задержанным сотрудникам российского фонда в Ливии предъявили обвинения. 2019-07-06. Праверана 2019-08-05.
- ↑ Малькевич назвал политическим шантажом удержание властями Ливии граждан РФ. 2019-07-23. Праверана 2019-08-05.
- ↑ «Шугалей» — художественный фильм быстрого реагирования // Regnum, 8 мая 2020
- ↑ Премьера, которую нельзя пропустить: остросюжетный фильм «Шугалей» покажут на телеканале НТВ // Версия, 27 апреля 2020
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Шугалей-2(недаступная спасылка) на Kinogo
- Закрытый показ фильма «Шугалей-2» стартовал в Петербурге Архівавана 2 кастрычніка 2020. // Росбалт, 3 сентября 2020